Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2024, 12:11

Масквічоў расказаў аб планах па будаўніцтве высакаскораснай магістралі паміж Мінскам і Масквой

Фота з архіва
Фота з архіва
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па транспарце Яўген Масквічоў расказаў журналістам аб планах па будаўніцтве высакаскораснай магістралі (ВСМ) паміж Мінскам і Масквой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта магістраль патрэбна для таго, каб хутка дабірацца з Мінска, напрыклад, да Масквы або з Мінска ў Санкт-Пецярбург. У гэтым годзе ў Расіі пачынаецца ўжо будаўніцтва ВСМ паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам, дзе 750 км мы будзем праязджаць за 2 гадзіны. Гэта такая ж адлегласць як паміж Масквой і Мінскам. Гэта будзе сведчыць аб тым, што грамадзяне Саюзнай дзяржавы будуць сустракацца, ездзіць у госці адзін да аднаго, да сваякоў, глядзець турыстычныя маршруты", - сказаў Яўген Масквічоў.

Гэта будзе толькі на карысць жыхароў дзвюх краін, адзначыў старшыня камісіі. "Мы будзем разглядаць адзіны транспартны рынак, адзіныя аўтамабільныя перавозкі, адзіныя чыгуначныя перавозкі. Гэта будзе ўсё на карысць развіцця дзвюх краін, Саюзнай дзяржавы. Гэта дасць магчымасць хутка і бяспечна дастаўляць і пасажыраў, і грузы", - дадаў ён.

Сумеснае пасяджэнне камісій Парламенцкага сходу па бюджэце, падатках і фінансавым рынку, па прамысловасці і гандлі, па эканамічнай палітыцы і па транспарце праходзіць у Мінску. Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць пытанні развіцця міжрэгіянальных і прыгранічных зносін чыгуначным і аўтамабільным транспартам па запатрабаваных напрамках, стварэння механізма субсідзіравання міжнародных авіяцыйных перавозак, фарміравання пасажырскіх тарыфаў на чыгуначным транспарце ў зносінах паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь. Таксама ў парадку дня мерапрыемства разгляд пытанняў фарміравання і выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы, фарміравання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы, падрыхтоўкі актуалізаванага прыкладнага пераліку прыярытэтных навукова-тэхналагічных і інавацыйных праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы, арганізацыі ўліку і кіравання ўласнасцю Саюзнай дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі