24 ліпеня, Светлагорскі раён /Кар. БЕЛТА/. Машынамі і тэхнікай замяняем небяспечную ручную працу на лесасеках па ліквідацыі наступстваў стыхіі. Такі акцэнт зрабіў упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Гомельскай вобласці - кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў у размове з журналістамі па выніках штаба па ліквідацыі наступстваў стыхіі ў лясным фондзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Штаб па пытаннях ліквідацыі ў лясным фондзе наступстваў стыхіі, што разыгралася 14 ліпеня, прайшоў сёння на базе Светлагорскага райвыканкама.
Пытанням бяспекі на ўчастках лесасек удзелена асаблівая ўвага. У раёнах працуюць сотні харвестараў і форвардараў. Перавагі такой тэхнікі пералічыў Юрый Назараў. "З небяспечнай зоны мы выводзім вальшчыкаў, якія працуюць з бензапіламі. А на такой спецтэхніцы аператар працуе ў бяспечных умовах - гэта спецыяльная сканструяваная машына. Акрамя таго, пры ветры і дажджы вальшчык спыняе работу, харвестар працуе. Ён можа працаваць 24/7. Таму сілы мы разлічваем па колькасці механізмаў. На такой машыне па графіку працуюць два аператары. Чым больш у нас будзе задзейнічана механізмаў, тым менш спатрэбіцца брыгад у традыцыйным разуменні - з бензапіламі. У сістэме лясгаса харвестараў і форвардараў дастаткова. Калі будзем бачыць, што недзе тэмпы работы будуць недастатковыя, то проста перакінем гэту тэхніку з іншых рэгіёнаў. Адзін аператар на такой машыне за змену нарыхтоўвае 200 кубаметраў. Каб выканаць гэты аб'ём стандартнымі брыгадамі, трэба задзейнічаць некалькі чалавек. Інакш кажучы, машынамі мы замяняем гэту небяспечную ручную працу, і ў нас іх дастаткова", - рэзюмаваў ён.

Сітуацыя па ліквідацыі наступстваў і аднаўленні аб'ектаў і тэрыторый пасля стыхіі застаецца на асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы.-0-
Фота Сяргея Халадзіліна