Фота з архіва
30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масавая вакцынацыя супраць грыпу стартуе 3 кастрычніка ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
У паліклінікі Беларусі паступае ўжо бясплатная вакцына супраць грыпу. Зрабіць бясплатную прышчэпку ад грыпу можна трохкампанентнай вакцынай "Грыпол Плюс" (вытворчасці Расійскай Федэрацыі). Грамадзяне, якія хочуць зрабіць прышчэпку платна, ужо могуць звярнуцца ў сваю паліклініку - чатырохкампанентная вакцына "Ваксігрып Тэтра" (вытворчасці Францыі) прыбыла.
Удакладняецца, што ўсе вакцыны змяшчаюць актуальныя штамы віруса, рэкамендаваныя СААЗ для ўключэння ў склад сезонных вакцын.
Усяго ў краіне плануецца забяспечыць імунізацыяй супраць грыпу больш за 2 млн чалавек.
У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што вакцынацыя - просты, бяспечны, эфектыўны спосаб аховы ад інфекцыі. Вакцына дае магчымасць сфарміраваць індывідуальную ахову, папярэдзіць узнікненне захворвання і яго цяжкае праходжанне ў выпадку, калі чалавек захварэе.-0-