Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лістапада 2020, 15:10

Марзалюк: выбіраючы той ці іншы сімвал, мы павінны ведаць, што за ім стаіць

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбіраючы той ці іншы сімвал, паднімаючы той ці іншы сцяг, дэкларуючы яму вернасць, мы павінны ведаць, што за гэтым сімвалам стаіць, заявіў у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк.

"Бела-чырвона-белы сцяг не з'яўляецца спрадвечна беларускім сімвалам. Нацыянальных сцягоў не існавала, таму што не існавала нацый. Існавалі дынастычныя сцягі", - сказаў Ігар Марзалюк.

Паводле яго слоў, Беларусь з'яўляецца пераемніцай традыцый спачатку чырвонага, потым чырвона-зялёнага сцяга.

Ігар Марзалюк падкрэсліў, што гістарычны факт - гэта фрагмент рэальнасці. "Яго інтэрпрэтацыі могуць істотна адрознівацца ў залежнасці ад сацыяльна-палітычных густаў, ад таго, якія канатацыі мы ўкладваем. Разам з тым мы павінны памятаць адну рэч: той ці іншы сімвал, вельмі часта першапачаткова бяскрыўдны або нават пазітыўны, з часам можа набыць абсалютна негатыўную канатацыю. Калі мы гаворым аб сімвалах, аб дзяржаўнай сімволіцы, то гэта заўсёды стаўленне да дзяржаўнага сцяга і герба, да дзяржавы", - лічыць ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі