19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю неабходна ўлічваць сённяшнія рэаліі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк.
"Мы павінны ўлічваць тыя рэаліі, якія ёсць у краіне, таму што краіна змянілася за 26 гадоў. Яна іншая па ўзроўні багацця, сацыяльнай структуры і ўзроўні правасвядомасці. Краіна стаяла на краі прорвы і яе трэба было адвадзіць ад яе, у тым ліку экстраардынарнымі метадамі. Цяпер назіраецца пэўная стабілізацыя, вырасла новае пакаленне. І самае галоўнае, што павінна быць адлюстравана ў папраўках Канстытуцыі, - мы павінны паказаць новыя перспектывы, новыя сацыяльныя ліфты для далейшага нармальнага, мірнага, эвалюцыйнага развіцця беларускага грамадства", - сказаў Ігар Марзалюк.
Паводле яго слоў, у грамадстве ёсць настрой на рэальныя трансфармацыі. "Дыялогавыя пляцоўкі, якія прайшлі па ўсёй краіне, далі каласальны матэрыял, і тыя запатрабаванні грамадства, якія паўтараліся, і не таму, што яны былі спісаны адзін у другога. Але гэта не значыць, што ўсё гэта можа ўвайсці ў новы праект Канстытуцыі. Таму што Канстытуцыя - гэта закон, дзе вызначаны важнейшыя стратэгемы. Але тое, што мы маем сёння, паказвае, у якім напрамку мы будзем рухацца. Мы будзем максімальна ўсе гэтыя моманты ўлічваць", - падкрэсліў парламентарый.-0-




