Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2024, 18:16

Мартынюк: забеспячэнне грамадзян якаснымі прадуктамі - на сур'ёзным кантролі

Фота з архіва
Фота з архіва
12 лютага, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Забеспячэнне грамадзян якаснымі прадуктамі, уключаючы хлебабулачныя вырабы, знаходзіцца на сур'ёзным кантролі дзяржавы. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час наведвання Крычаўскага хлебазавода філіяла ААТ "Булачна-кандытарская кампанія "Дамачай", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час наведвання ён азнаёміўся з вытворчасцю, абмеркаваў з кіраўніцтвам філіяла пытанні, якія датычацца цяперашняй работы прадпрыемства, а таксама перспектыўных напрамкаў развіцця. Цяпер усе гэтыя тэмы маюць асаблівае значэнне для работнікаў хлебазавода ў Крычаве - не так даўно да іх далучылі яшчэ адзін філіял у Касцюковічах. Пашырылася зона абслугоўвання насельніцтва, паўстала неабходнасць аптымізаваць тэхналагічныя працэсы, а разам з тым з'явілася магчымасць прадумаць і ўкараніць новыя вырабы.

Як адзначыў Леанід Мартынюк, на гэты момант прымаюцца ўсе неабходныя меры, якія дазволяць сістэматызаваць работу ў змененых умовах рэалізацыі хлебабулачных вырабаў. "У канчатковым выніку ўсе намаганні мясцовай улады, кіраўніцтва, як аблспажыўсаюза, так і галаўнога прадпрыемства, павінны забяспечыць спажыўцоў якаснымі хлебабулачнымі вырабамі", - адзначыў ён.

Асаблівая ўвага цяпер удзяляецца пытанню аптымізацыі прадпрыемства. "Прыняцце шэрага рашэнняў можа дапамагчы перайсці да пэўнай спецыялізацыі - наладзіць выпуск прадукцыі. Гэта дасць магчымасць павысіць якасць вырабаў, павялічыць аб'ёмы вытворчасці, знізіць расходы энергарэсурсаў. Любая рэарганізацыя накіравана на паляпшэнне працэсу работы, павышэння якасці прадукцыі, а таксама заработнай платы работнікаў, - сказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці. - Выйграе ад гэтага і пакупнік: вырастуць аб'ёмы вырабленай прадукцыі, павысіцца якасць".

Яшчэ адзін важны аспект для любой вытворчасці - уменне працаваць у канкурэнтаздольным асяроддзі. "У людзей мяняецца культура спажывання, у тым ліку і хлеба. І такая тэндэнцыя назіраецца ўжо не адзін год. А таму важна шукаць новыя формы вытворчасці, рэалізацыі бізнес-ідэй, якія будуць рэнтабельныя і запатрабаваныя не толькі ў жыхароў нашай краіны, але і за яе межамі. І ў гэтым дапаможа прафесіяналізм работнікаў і выразны кантроль якасці вырабленых хлебабулачных вырабаў", - рэзюмаваў Леанід Мартынюк.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі