Сцяг Аўторак, 17 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 снежня 2024, 11:34

Маршрутка ў Валожынскім раёне з'ехала ў кювет і перакулілася: пацярпелі восем чалавек

Фота МУС
Фота МУС
16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Валожынскім раёне маршрутка з'ехала ў кювет і перакулілася. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.

Сёння каля 9.00 на 27-м кіламетры дарогі Пяршаі - Івянец - Нясвіж у Валожынскім раёне 66-гадовы вадзіцель маршрутнага таксі не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Мікрааўтобус перакуліўся. Восем чалавек з рознымі траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

"На задняй восі маршруткі ўстаноўлены шыны са зносам пратэктара вышэй, чым дапушчальна", - дадалі праваахоўнікі.

Па ўказанні міністра ўнутраных спраў на месца ДТЗ асабіста накіраваўся начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі