Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 кастрычніка 2024, 13:00

Марш-кідок і рукапашны бой. У Гаранях праходзяць выпрабаванні на права нашэння чорнага берэта

10 кастрычніка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС у Гаранях праходзіць асноўны этап кваліфікацыйных выпрабаванняў на права нашэння чорнага берэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Напярэдадні, на папярэднім этапе, удзельнікі здавалі экзамены па агульнафізічнай падрыхтоўцы, баявых прыёмах барацьбы і тактычнай медыцыне.

Асноўны этап выпрабаванняў праходзіць на вучэбна-тактычным палігоне АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. Першая іх частка - марш-кідок па паласе перашкод. Працягласць дыстанцыі - каля 8 км.

На старт выйшлі 111 супрацоўнікаў розных падраздзяленняў МУС, у тым ліку сем дзяўчат. Сярод удзельнікаў не толькі байцы АМАП, але і супрацоўнікі ППСМ, ДАІ і іншых падраздзяленняў, а таксама курсанты Акадэміі МУС.

Ім трэба было пераадолець водную перашкоду, знаходзячыся па грудзі ў вадзе, пералезці перашкоды, прапаўзці пад імі, забрацца на вежу, спусціцца з яе і шмат іншага. Фінальны адрэзак дыстанцыі прэтэндэнты прабягаюць у процівагазах. Для паспяховага праходжання выпрабавання ўдзельнікі павінны ўкласціся ў адну гадзіну.

Прэтэндэнты на чорны берэт праходзяць дыстанцыю групамі па чатыры чалавекі. На ўсёй працягласці марш-кідка ўдзельнікі падтрымліваюць адзін аднаго словам і падстаўленым таварыскім плячом, паколькі час залічваецца ўсёй групе адразу і адмяраецца па апошнім. І мала проста пабегчы дыстанцыю, трэба яшчэ займаць пазіцыю, прыкрываючы фронт і тыл.

Пасля праходжання дыстанцыі прэтэндэнтаў чакае чарговае выпрабаванне - стрэльбішча. На агнявым рубяжы ўдзельнікі павінны трапіць у мішэні з пісталета і аўтамата.

Удзельнікаў, якія паспяхова прайшлі паласу перашкод і трапілі ва ўсе мішэні, чакала наступнае выпрабаванне - спарынг па правілах рукапашнага бою. Прэтэндэнты павінны вытрымаць тры раўнды па дзве мінуты з вопытнымі байцамі.

Крыху пазней пройдзе ўрачыстая цырымонія ўру
Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі