Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Маркевіч: з 57 пытанняў да "Вялікай размовы" з Брэсцкай вобласці на кантролі засталіся два

Грамадства 04.04.2019 | 16:12
Анатоль Маркевіч
Анатоль Маркевіч

4 красавіка, Драгічын /Кар. БЕЛТА/. З пададзеных да "Вялікай развы з Прэзідэнтам" 57 пытанняў ад жыхароў Брэсцкага рэгіёна на кантролі засталіся два. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам пасля прыёму грамадзян у Драгічыне памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час "Вялікай размовы" з Брэсцкага рэгіёна паступіла 57 зваротаў. Мы іх дэталёва прааналізавалі, вылучылі 16 асноўных напрамкаў. З усіх зваротаў на кантролі засталося два, - сказаў памочнік Прэзідэнта. - Вельмі шмат пытанняў было растлумачальнага характару. Адказы па большасці з іх людзі ўжо атрымалі. Тыя два таксама, па сутнасці справы, нескладаныя, але патрабуюць больш прадметнага і сур'ёзнага аналізу. У бліжэйшы час мы людзей праінфармуем аб рашэнні і па гэтых пазіцыях".

Любое пытанне, з якім грамадзяне звяртаюцца на прыём да кіраўніка любога ўзроўню, упэўнены ён, патрабуе дэталёвай прапрацоўкі. Сёння ў Драгічынскім райвыканкаме Анатоль Маркевіч правёў прамую лінію і прыём жыхароў раёна. Усе пытанні, паводле яго меркавання, былі жыццёвыя, якія патрабуюць увагі мясцовых органаў улады. У прыватнасці, памочнік Прэзідэнта даручыў разабрацца ў жыллёвай праблеме шматдзетнай сям'і, якая трэці год стаіць у чарзе для маючых патрэбу ў паляпшэнні ўмоў. Як растлумачыў начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аляксандр Аніська, у гэтым годзе ў райцэнтры будуць здадзены два 40-кватэрныя дамы. У адным з іх сям'я атрымае трохпакаёвую кватэру.

Фінансавым службам даручана яшчэ раз унікнуць у сітуацыю жыхаркі вёскі Вулька-Сіманавіцкая. Жанчына адна выхоўвае дзіця-інваліда. У 2014 годзе ёй быў выдзелены льготны крэдыт на будаўніцтва двухпакаёвай кватэры, а вось належную ў адпаведнасці з законам субсідыю яна так і не атрымала. Адсутнасць на той момант у раённым бюджэце сродкаў на гэтыя мэты не з'яўляецца важкай прычынай для адмовы, перакананы Анатоль Маркевіч.

Праблема жыхара аграгарадка Новая Папіна таксама пры бліжэйшым разглядзе не здаецца невырашальнай. Мужчына аформіў пенсію, але ў стаж яму не залічылі амаль год работы ў прыватным прадпрыемстве, размешчаным у Кобрынскім раёне. Прадпрыемства закрылася, яго ўласнік знаходзіцца ў Маскве. Значыць, трэба сумеснымі намаганнямі двух райвыканкамаў, адпаведных абласных структур звярнуцца па дапамогу да расійскіх калег, лічыць Анатоль Маркевіч. У любой сітуацыі ёсць варыянты вырашэння праблемы, трэба толькі захацець іх знайсці.

"Мы знайшлі вырашэнне практычна па ўсіх пазіцыях, якія цікавілі нашых грамадзян. Пытанні не складаныя, на самай справе, яны знаходзяцца ў полі зроку старшыні сельсавета, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама. Заўсёды трэба чуць людзей. Ні ў якім разе не падыходзіць фармальна да разгляду пытанняў, а пастарацца глыбока вывучыць праблему, зразумець, чаму яна не мела свайго вырашэння раней, і знайсці дзейсны механізм для таго, каб на законнай падставе гэтыя пытанні былі вырашаны", - рэзюмаваў памочнік Прэзідэнта.-0-

Фота Вадзіма Якубёнка

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі выбраны правамоцны парламент Цэнтрвыбаркам падвёў папярэднія вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.