Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лістапада 2022, 09:03

Маркевіч: сацыяльная сфера ў Беларусі з'яўляецца адным з прыярытэтаў

29 лістапада, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Сацыяльная сфера ў Беларусі з'яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Аб гэтым 28 лістапада журналістам на выязным пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры ў Віцебску заявіў кіраўнік ведамства Анатоль Маркевіч.

Міністр пракаменціраваў выкананне інвестыцыйнай праграмы, куды ўключаны 14 аб'ектаў культуры з агульным аб'ёмам фінансавання Br45 млн. "Хачу падкрэсліць, роля дзяржавы ў гэтым напрамку абсалютная, таму што мы, на вялікі жаль, сёння не можам пахваліцца сродкамі ў вялікіх аб'ёмах, якія маглі б быць накіраваны ад спонсараў, мецэнатаў (хоць над гэтай пазіцыяй мы таксама працуем). Сёння львіная доля па фінансаванні належыць дзяржаве. У некага можа скласціся меркаванне, што трэба (гэтыя сродкі ўкладваць. - Заўвага БЕЛТА) у рэальны сектар эканомікі. Ён пад вельмі пільнай увагай, - падкрэсліў Анатоль Маркевіч. - Сацыяльная сфера ў нас у краіне не мае другараднага значэння, таму што тут фармуецца меркаванне, добры настрой у людзей. А калі чалавек атрымаў зарад энергіі і бадзёрасці, ён заўтра прыйдзе на сваё рабочае месца і аддасць сілы, веды, і тым самым будзе павышацца дабрабыт нашых людзей".

Паводле слоў кіраўніка Мінкульта, цяпер фармуецца інвестпраграма наступнага года, і ў яе могуць быць уключаны аб'екты Віцебскай вобласці. "Я хачу адзначыць, што ў тых планах, якія штогод абазначаюцца, ні адзін аб'ект кіраўніком дзяржавы не выкраслены з інвестпраграмы. Наадварот, ёсць дакладнае бачанне і разуменне неабходнасці іх уключэння для таго, каб мы ні ў якім разе не расцягвалі работы па тэрмінах, а маглі кампактна ўкласціся і прадаставіць нашаму гледачу цэласны аб'ект, які павінен працаваць поўнамаштабна і прыносіць вялікую карысць для нашых людзей", - сказаў Анатоль Маркевіч. Ён дадаў, што галоўнае цяпер - не ўваходзіць у новыя будоўлі, а завяршыць пачатыя ўжо аб'екты. "Па такім прынцыпе мы і рухаемся", - сказаў на заканчэнне міністр.

На выязным пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры, якое 28 лістапада праходзіла ў Полацку, Віцебску і Оршы, абмеркавалі выкананне Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, работ па капітальным рамонце аб'ектаў культуры, якія фінансуюцца за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі