Марат Маркаў
29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэчы з кіраўніком дзяржавы асабліва важныя для правільнай расстаноўкі задач і акцэнтаў у інфармацыйнай палітыцы. Аб гэтым заявіў журналістам міністр інфармацыі Марат Маркаў па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб актуальных пытаннях інфармацыйнай палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, міністр інфармацыі, прэс-сакратар Прэзідэнта і старшыня Белтэлерадыёкампаніі. Па выніках сустрэчы Марат Маркаў асабліва адзначыў высокую інфармаванасць кіраўніка дзяржавы аб тым, што адбываецца ў інфармацыйным асяроддзі. "Убачылі чарговы раз, як Прэзідэнт глыбока інфармаваны аб гэтай сферы, за якую мы адказваем. У яго вялікая колькасць пытанняў, кожны дзень зусім розныя профільныя мерапрыемствы. Але сёння мы чарговы раз пераканаліся, што ў нашай сферы ён разбіраецца вельмі глыбока", - сказаў міністр.
Ён перакананы ў неабходнасці рэгулярнага і больш частага правядзення такіх сустрэч з кіраўніком дзяржавы. "Таму што кожны раз, калі размаўляеш з Прэзідэнтам у такім фармаце, адчуваеш пэўны нерв. Гэтыя нюансы, якія цяжка перадаць, але якія счытваюцца, яны вельмі важныя потым для кіравання сферай і правільнай расстаноўкі задач у тым ліку па праектах, навінах. Хачу пажадаць, каб гэтыя сустрэчы былі часцей, таму што яны вельмі неабходны, асабліва ў перыяд электаральнай кампаніі, якая нас чакае", - адзначыў Марат Маркаў.-0-