27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адна з задач форуму "БлогБай. Нам ёсць што сказаць!" - стварэнне формы ўзаемадзеяння дзяржавы з блогерамі і блогераў з дзяржавай. Аб гэтым, размаўляючы з прадстаўнікамі блогерскай супольнасці, сказаў міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вы бачыце, я сёння без гальштука, і я разлічваю, што вы будзеце зыходзіць з таго, што мы не на афіцыйным мерапрыемстве. Мы сабраліся, каб пагаварыць, можа, нечаму навучыцца і самае галоўнае - атрымаць уражанні", - сказаў міністр.
Ён адзначыў, што адна з задач форуму - стварэнне формы ўзаемадзеяння дзяржавы з блогерамі і блогераў з дзяржавай. Ініцыятыва правядзення такой сустрэчы належыць дзяржорганам, але тым не менш яна накіравана на тое, каб прадстаўнікі блогерскай супольнасці атрымалі задавальненне ад такой сумеснай работы, ад магчымасці паразмаўляць і абмяняцца вопытам, падкрэсліў Марат Маркаў.
Агульная аўдыторыя ўсіх прысутных у зале блогераў - больш за 27 млн падпісчыкаў. "Гэтыя людзі на вас арыентуюцца, яны вас слухаюць, зразумела, яны ў першую чаргу звяраюць свае думкі з вашымі. Гэта накладвае пэўную адказнасць. І я хачу, каб аб гэтай адказнасці мы сёння пагаварылі", - падкрэсліў кіраўнік Мінінфарма.
Марат Маркаў таксама абазначыў, што важна стаўленне да Беларусі кожнага з прысутных, ад блогерскай супольнасці залежыць нямала і, каб краіна заставалася мірнай і прыгожай, як цяпер, усім важна працаваць.
Міністр інфармацыі прапанаваў блогерам, а гэта ў асноўным прадстаўнікі моладзі, своеасаблівы батл. "Улічваючы, якое прадстаўніцтва сёння тут і якая колькасць падпісчыкаў ва ўсіх вас, мне будзе дзіўна, калі сёння і заўтра мы не перавернем інфармацыйную прастору і не раскажам пра гэты форум так, каб на ім хацелася сабрацца ўсім тым, хто сюды не трапіў", - рэзюмаваў Марат Маркаў.
"Вы бачыце, я сёння без гальштука, і я разлічваю, што вы будзеце зыходзіць з таго, што мы не на афіцыйным мерапрыемстве. Мы сабраліся, каб пагаварыць, можа, нечаму навучыцца і самае галоўнае - атрымаць уражанні", - сказаў міністр.
Ён адзначыў, што адна з задач форуму - стварэнне формы ўзаемадзеяння дзяржавы з блогерамі і блогераў з дзяржавай. Ініцыятыва правядзення такой сустрэчы належыць дзяржорганам, але тым не менш яна накіравана на тое, каб прадстаўнікі блогерскай супольнасці атрымалі задавальненне ад такой сумеснай работы, ад магчымасці паразмаўляць і абмяняцца вопытам, падкрэсліў Марат Маркаў.
"Я вельмі хачу, каб вы атрымалі ў першую чаргу задавальненне і нейкія веды, якія, магчыма, вам спатрэбяцца. Але хацелася б адзначыць адну рэч, - сказаў міністр. - Хачу вас павіншаваць з тым, што мы ўпершыню на гэтым унікальным мерапрыемстве. Гэта першы форум блогераў Беларусі, давайце адкрыта - мы з вамі ўжо ў гісторыі!"
Марат Маркаў таксама абазначыў, што важна стаўленне да Беларусі кожнага з прысутных, ад блогерскай супольнасці залежыць нямала і, каб краіна заставалася мірнай і прыгожай, як цяпер, усім важна працаваць.
Міністр інфармацыі прапанаваў блогерам, а гэта ў асноўным прадстаўнікі моладзі, своеасаблівы батл. "Улічваючы, якое прадстаўніцтва сёння тут і якая колькасць падпісчыкаў ва ўсіх вас, мне будзе дзіўна, калі сёння і заўтра мы не перавернем інфармацыйную прастору і не раскажам пра гэты форум так, каб на ім хацелася сабрацца ўсім тым, хто сюды не трапіў", - рэзюмаваў Марат Маркаў.
Форум, у якім прымаюць удзел блогеры з Беларусі, Расіі і Латвіі, пачаў работу ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку, ён будзе праходзіць 27 і 28 верасня. Форум арганізаваны Міністэрствам інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і РУП "Белтэлекам".-0-