Марат Маркаў
6 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гістарычная памяць - адна з нашых ключавых дзяржаўных і нацыянальных каштоўнасцей. Упэўненасць у гэтым выказаў міністр інфармацыі Марат Маркаў на палях V Форуму медыйнай супольнасці Беларусі "Медыя сёння: фокус на праўду", які праходзіць у Гомелі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Другі дзень медыяфоруму пачаўся з ускладання кветак да памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. "Мы абавязаны ўсе мерапрыемствы пачынаць з ускладанняў. На мой погляд, гэта абсалютна правільная традыцыя", - падкрэсліў міністр.

"Мы гаворым аб тым, што гістарычная памяць - гэта адна з нашых ключавых дзяржаўных і нацыянальных асаблівасцей. І калі мы не будзем прыходзіць да помнікаў, значыць, нам давядзецца потым, калі-небудзь зноў паваяваўшы, будаваць новыя помнікі. Інакш не будзе", - упэўнены Марат Маркаў.

Гомель і вобласць 5 і 6 чэрвеня прымаюць V Форум медыйнай супольнасці Беларусі "Медыя сёння: фокус на праўду". Ён сабраў каля 1 тыс. удзельнікаў, сярод якіх прадстаўнікі дзяржаўных СМІ (рэспубліканскіх, рэгіянальных, ведамасных), ідэалагічнай вертыкалі краіны, прэс-службаў дзяржаўных органаў і арганізацый, блогасферы, а таксама эксперты ў сферы камунікацый.
У час форуму пройдзе і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў XXI Нацыянальнага конкурсу "Залатая Літара", які адзначае лепшыя дасягненні ў беларускай журналістыцы.

Арганізатарамі медыяпадзеі выступаюць Міністэрства інфармацыі сумесна з Гомельскім аблвыканкамам пры падтрымцы вядучых рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі.-0-
Фота Сяргея Халадзіліна