Сцяг Чацвер, 5 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 сакавіка 2026, 13:35

Маркаў: давер беларусаў да дзяржаўных СМІ расце

Фота з архіва
Фота з архіва
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Давер беларусаў да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі вырас, але ёсць да чаго імкнуцца. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр інфармацыі Марат Маркаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках 2025 года давер беларусаў да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі вырас да 61,4 працэнта, у 2021 годзе гэты паказчык быў роўны 38 працэнтаў. Гэта лічба нас радуе, але яна не абсалютная, і ў нас ёсць да чаго імкнуцца. Ідэал - гэта як лінія гарызонта, мы павінны да яе ў абавязковым парадку ікнуцца", - расказаў Марат Маркаў.

Паводле яго слоў, галоўнае - каб да дзяржаўных СМІ звярталіся як да крыніцы праўдзівай інфармацыі. "У гэтым выпадку вы добра будзеце ведаць, што выконваеце сваю работу правільна і людзі вам давяраюць. Гэты давер на самай справе з'яўляецца вельмі важным крытэрыем вашай работы", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі