Фота Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі
31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Мая Беларусь" дапамагае кожнаму наведвальніку дакрануцца да дасягненняў краіны і адчуць іх маштабнасць. Такім меркаваннем, вывучаючы экспазіцыі выставы дасягненняў суверэннай Беларусі ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, падзялілася старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Выстава "Мая Беларусь" здзіўляе ўсіх наведвальнікаў. Яна паказвае размах дасягненняў суверэннай Беларусі і іх разнастайнасць, а з дапамогай светлавых эфектаў, сучасных тэхналогій і розных інтэрактыўнасцей дапамагае дакрануцца да іх і адчуць маштабнасць і карысць. У кожнага наведвальніка пасля агляду выставы складваецца менавіта "Мая Беларусь", якой трэба ганарыцца! Бо ўсё гэта стваралася нашай штодзённай якаснай працай", - падзялілася ўражаннямі Алена Маргунова.
Кіраўнік Дзяржстандарту адзначыла сімвалічнасць адкрыцця выставы ў Год якасці і наяўнасць у ёй тэматычнага кластара "Знак якасці". Як было падкрэслена, наша рэспубліка заўсёды славілася якасцю, захоўваючы лепшыя традыцыі савецкага часу і прымнажаючы іх сёння інавацыйнымі тэхналогіямі, прагрэсіўным менеджментам і сучаснымі камптэнцыямі. Алена Маргунова звярнула ўвагу, што сферы якасці ўдзяляецца асаблівая ўвага як на ўзроўні дзяржаўнай палітыкі, так і на галіновым, і кожнай канкрэтнай арганізацыяй асобна, што знайшло адлюстраванне ў праграмных дакументах развіцця краіны і ў рэспубліканскім плане мерапрыемстваў па правядзенні Года якасці.
"На гэты час Дзяржстандарт рыхтуе гадавую справаздачу па выкананні гэтага плана. Аднак ужо сёння можна ўпэўнена заявіць: Год якасці стаў для краіны стымулам у рабоце па павышэнні якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг, - зрабіла акцэнт кіраўнік камітэта. - Літаральна кожная арганізацыя ўбачыла і свае магчымасці, і слабыя месцы, і перспектывы для развіцця. Год якасці зрабіў нашу работу больш цікавай, натхніў на асваенне новых тэхналогій і інструментаў, каб эканоміка паспяхова развівалася, а канкурэнтаздольнасць беларускага брэнда пашырала экспартную геаграфію. Галоўнае цяпер - не збаўляць набраныя тэмпы, прадаўжаць шлях да ўдасканалення якасці і паляпшэнняў, абазначаць новыя арыенціры".
Гаворачы аб экспазіцыі Дзяржстандарту, прадстаўленай на выставе "Мая Беларусь", Алена Маргунова дадала, што аснову для забеспячэння беларускай якасці складаюць сучасныя патрабаванні, якія закладзены ў стандартах, вымярэнні і выпрабаванні, што пацвярджаюць адпаведнасць ім тых ці іншых паказчыкаў прадукцыі. Экспазіцыя Дзяржстандарту якраз і прэзентуе важнейшыя элементы нацыянальнай інфраструктуры якасці. Дарэчы, у нашай краіне забяспечваецца іх скаардынаванае і сістэмнае развіццё пад эгідай камітэта - гэта ў многім абумовіла тое, што якасць стала брэндам Беларусі.
"Сёння захаванне прадпрыемствамі сучасных стандартаў, удзел у іх распрацоўцы, развіццё вымяральнай і выпрабавальнай базы - тыя базавыя складнікі, без якіх дасягнуць высокай якасці і яе прызнання немагчыма", - рэзюмавала старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Выстава "Мая Беларусь" пачала работу 28 снежня ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры і прадоўжыцца сем тыдняў. На плошчы большай за 30 тыс. кв.м размясціліся выставачныя экспазіцыі, фуд-корт, зона культурных мерапрыемстваў, усе магчымыя лакацыі пад агульнай назвай "Мая Беларусь - месца сілы". Выстава падзелена на 11 лакацый: "Мы - будучыня", "Знак якасці", "Культурная спадчына", "Разумны горад", "Прыгожая краіна", "Навука і інтэлект", "Клопат і здароўе", "Спартыўная краіна", "На варце", "Атамная энергія", "Сельская гаспадарка". Асаблівую атмасферу на выставе стварае зона культурных праектаў - пляцоўка, дзе штодзень праходзяць мерапрыемствы абсалютна рознага фармату ад кожнага рэгіёна рэспублікі.-0-