Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

МАРГ: спагнанне платы за самавываз тавараў з пунктаў выдачы інтэрнэт-магазінаў неправамерна

Грамадства 23.07.2019 | 17:25
Фота з архіва
Фота з архіва

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю звяртае ўвагу на неправамернасць спагнання платы за самавываз тавараў з пунктаў выдачы інтэрнэт-магазінаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ведамства.

Апошнім часам у МАРГ паступае мноства зваротаў спажыўцоў па гэтым пытанні. У сувязі з гэтым у міністэрстве нагадваюць: продаж тавараў у інтэрнэт-магазінах адносіцца да гандлю па ўзорах. Парадак яго ажыццяўлення рэгулюецца Грамадзянскім кодэксам, законам аб дзяржрэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Беларусі, законам "Аб абароне правоў спажыўцоў", а таксама правіламі продажу тавараў пры ажыццяўленні рознічнага гандлю па ўзорах, зацверджаных пастановай Саўміна.

У прыватнасці, згодна з законам аб абароне правоў спажыўцоў прадавец абавязаны аказваць садзейнічанне спажыўцу ў свабодным выбары тавару (работы, паслугі). Пры гэтым яму забаронена абумоўліваць іх набыццё абавязковым набыццём іншых тавараў (работ, паслуг), а таксама без згоды спажыўца прадастаўляць дадатковыя платныя работы або паслугі.

Такім чынам, прадавец мае права прапанаваць спажыўцу дадатковую паслугу па дастаўцы тавару або заключыць дагавор рознічнай куплі-продажу, згодна з якім абавязаны ва ўстаноўлены тэрмін даставіць тавар у месца, пазначанае пакупніком, або яму дамоў, адзначаюць у МАРГ. Пры гэтым інфармацыя аб цане і аб умовах аплаты дастаўкі тавару павінна быць даведзена да пакупніка да заключэння дагавора.

"Разам з тым спажывец мае права адмовіцца ад паслуг па дастаўцы тавару і забраць яго самастойна ў месцы, вызначаным прадаўцом (у офісе, магазіне, пункце выдачы, на складзе)", - адзначаюць у МАРГ. У ведамстве тлумачаць, што "перамяшчэнне тавару прадаўцом паміж сваімі структурнымі падраздзяленнямі (гандлёвымі аб'ектамі, складамі, пунктамі выдачы) з'яўляецца складнікам тэхналагічнага працэсу, які забяспечвае апрацоўку таварных патокаў у рамках арганізацыі гандлёвага працэсу". Значыць, расходы на перамяшчэнне тавару ў такіх выпадках улічваюцца ў цане тавару (гандлёвай надбаўцы да адпускной цаны тавару).

"Такім чынам, спагнанне дадатковай платы за выдачу тавару ў месцы, вызначаным прадаўцом, з'яўляецца неправамерным, паколькі дадатковыя паслугі па дастаўцы тавару пры гэтым спажыўцу не аказваюцца", - падкрэсліваюць у міністэрстве.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

ТАА "ЛідаТэхмаш" ТАА "ЛідаТэхмаш" - спецыялізаванае прадпрыемства па вытворчасці і сэрвісным абслугоўванні сельскагаспадарчай тэхнікі.