Сцяг Нядзеля, 16 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2025, 12:38

МАРГ расказаў, з якіх рэгіёнаў паступаюць звароты аб праблемах з сувяззю пры безнаяўнай аплаце

Фота з архіва
Фота з архіва
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падвяло вынікі апытання спажыўцоў па пытанні праблем, якія ўзнікаюць пры безнаяўнай аплаце тавараў і паслуг, заказах у інтэрнэт-магазінах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

"Найбольшая колькасць зваротаў (больш як 80 працэнтаў) паступіла ад жыхароў Гомельскай і Мінскай абласцей. Пры гэтым каля 25 працэнтаў асоб, якія звярнуліся, скардзіліся на праблемы сувязі ў сельскай мясцовасці пры аплаце тавараў банкаўскай карткай у магазінах і аўтакрамах, 65 працэнтаў звярнулі ўвагу на праблемы сувязі пры афармленні заказу і (або) аплаты тавараў у інтэрнэт-магазінах, а таксама аплаты паслуг праз інтэрнэт", - расказалі ў МАРГ.

Напрыклад, у аўтакраме, якая прыязджае ў вёску Вялікі Бокаў Гомельскай вобласці немагчыма разлічыцца плацежнай карткай, паколькі ў названай вёсцы няма зоны пакрыцця сотавай мабільнай сувязі. А ў садовым таварыстве "Квант" (Брэсцкі раён) у мінулым годзе пачаліся перабоі з сувяззю як пры галасавых вызавах, так і пры перадачы даных, у выніку ўзнікаюць цяжкасці пры афармленні заказаў і (або) аплаты тавараў у інтэрнэт-магазінах або на інтэрнэт-пляцоўках, а таксама пры аплаце паслуг праз інтэрнэт.

Зводная інфармацыя для прыняцця неабходных кіраўніцкіх рашэнняў і мер рэагавання накіравана ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі