Сцяг Серада, 18 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2025, 10:34

МАРГ праверыў магазіны мотавелатавараў і выявіў парушэнні ў 86 працэнтах выпадкаў

Фота з архіва
Фота з архіва
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маніторынг аб'ектаў гандлю, якія займаюцца продажам мотавелатавараў, паказаў, што ў 86 працэнтах магазінаў дапускаюцца парушэнні заканадаўства, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Так, асноўнай з выяўленых неадпаведнасцей стала адсутнасць або невыкананне пераліку тавараў, абавязковых да наяўнасці для рэалізацыі ў гандлёвым аб'екце. Пры гэтым у краіне забяспечана вытворчасць шырокага асартыменту матацыклаў і веласіпедаў (дзіцячыя, горныя, шашэйшыя і іншыя), а таксама прадастаўляецца льготнае крэдытаванне ў рамках праграмы "На родныя тавары" (4 працэнты гадавых на тры гады). Суб'ектам, якія дапусцілі парушэнні, накіраваны рэкамендацыі аб іх устараненні ў самыя кароткія тэрміны.

Акрамя таго, паводле даных МАРГ, у Гомелі адно з прыватных прадпрыемстваў прапаноўвала да рэалізацыі змазкі для веласіпедаў са скончаным тэрмінам прыгоднасці на агульную суму звыш Br200. Суб'екту выдадзена прадпісанне аб забароне рэалізацыі гэтых тавараў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі