Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2024, 10:38

МАРГ пашырыў абавязковы пералік тавараў для рэалізацыі ў магазінах

 

Фота з архіва
Фота з архіва
19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю скарэкціравала пастанову ад 19 лістапада 2020 года нумар 74 "Аб пераліках тавараў". Адпаведная пастанова МАРГ ад 8 ліпеня 2024 года нумар 46 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Словы "асартыментныя пералікі тавараў" у дакуменце заменены словамі "пералікі тавараў, абавязковых да наяўнасці для рэалізацыі ў гандлёвым аб'екце". Таксама ўнесены карэкціроўкі ў частцы ўліку тавараў, вырабленых за межамі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, і патрабаванняў заканадаўства ў частцы абароту алкагольнай прадукцыі.

Як адзначаецца ў каментарыі МАРГ, пастановай устанаўліваюцца пералікі тавараў, якія падлягаюць уключэнню ў абавязковы пералік тавараў, і адначасова выключаюцца асартыментныя пералікі тавараў. "Пры гэтым пералікі тавараў, якія падлягаюць уключэнню ў абавязковы пералік тавараў, значна пашыраюцца, што патрабуе ад суб'ектаў гандлю распрацоўкі новых абавязковых пералікаў тавараў", - адзначылі ў ведамстве.

У мэтах забеспячэння суб'ектамі гандлю, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, своечасовага выканання абавязку па распрацоўцы новых абавязковых пералікаў тавараў і ўзгадненні іх з упаўнаважанымі органамі пастанова ўступіць у сілу праз два месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі