Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 сакавіка 2022, 09:45

МАРГ: няма неабходнасці запасацца таварамі, дзяржава не дапусціць вакханаліі з цэнамі

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Няма неабходнасці запасацца таварамі, паколькі дзяржава не дапусціць вакханаліі з цэнамі. Аб гэтым заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Няма ніякай неабходнасці запасацца таварамі. Беларусь з'яўляецца буйнейшым вытворцам харчовай прадукцыі на постсавецкай прасторы. Акрамя таго, дзякуючы правільнай узважанай і прадуманай палітыцы кіраўніка дзяржавы мы ўжо даўно забяспечылі харчовую бяспеку краіны і з'яўляемся буйнейшым экспарцёрам прадуктаў харчавання на постсавецкай прасторы. Напрыклад, мы самі спажылі ў мінулым годзе 50 тыс. т сыроў, пры гэтым экспартавалі амаль 300 тыс. т. У выпадку неабходнасці ўсё гэта можна перанакіраваць на ўнутраны рынак. Беларусь забяспечана практычна ўсімі таварамі, якія неабходны нашым грамадзянам для камфортнага жыцця", - сказаў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, расце вытворчасць малака, мяса, і нішто не паказвае на глабальную пагрозу: "Так, мы назіраем у сусветнай эканоміцы віток высокіх цэн на прадукты харчавання, але глабальных праблем у Беларусі мы не прагназуем. Мы не можам кіраваць знешнімі фактарамі, якія ўплываюць на рост цэн, але мы маем шмат інструментаў, якія даюць магчымасць нам кантраляваць інфляцыю, кіраваць цэнаўтварэннем".

Аляксей Багданаў дадаў, што цэны не будуць жорстка рэгуляваць. "На імпартны тавар сёння аказвае ўплыў курсавая розніца, пагаршэнне ўмоў лагістыкі. Дзяржава не ізалявана ад сусветнай эканомікі, але ў некаторых таварах, якія мы самі вырабляем у шырокім асартыменце, ёсць складнік імпартнай сыравіны. Таму тут мы сёння выпрацоўваем падыходы. Дзяржава не дапусціць вакханаліі з цэнамі на ўнутраным рынку, асабліва ў харчовым сегменце", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі