Фота з архіва
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мабільныя аператары вярнулі абанентаў на
ранейшыя безлімітныя тарыфныя планы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў
Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).
З улікам шматлікіх скаргаў грамадзян на закрыццё мабільнымі аператарамі архіўных безлімітных тарыфных планаў і прымусовы перавод карыстальнікаў на больш дарагія тарыфныя планы, у тым ліку ў сацыяльных сетках, 5 чэрвеня на пляцоўцы МАРГ адбылася рабочая сустрэча з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, УП "А1" і СТАА "МТС".
МАРГ указаў мабільным аператарам на недапушчальнасць павышэння тарыфаў для спажыўцоў па прычыне павелічэння аб'ёму спажывання інтэрнэт-трафіку і неабходнасці падтрымання якасці паслуг.
Па выніках рабочай сустрэчы ў МАРГ мабільныя аператары вярнулі абанентаў на ранейшыя безлімітныя тарыфныя планы.-0-