Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 студзеня 2026, 14:56

Маразы ў Беларусі толькі ўзмоцняцца: чаго чакаць ад надвор'я 6-11 студзеня

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чаго чакаць беларусам ад надвор'я 6-11 студзеня, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Відаць, зіма адчула смак, добра падмарозіўшы беларусаў у навагоднюю ноч і падкінуўшы сняжку ў першыя дні студзеня, і цяпер прадаўжае тэндэнцыю сцюдзёнага надвор'я. Таму на гэтым тыдні разлічваць на адлігу не варта, асабліва жыхарам усходніх рэгіёнаў краіны, дзе вочы будуць асляпляць беласнежныя гурбы вышынёй больш за 20 см, а нос і вушы - шчыпаць моцныя маразы з тэмпературай паветра ніжэй за 20 градусаў. Калі ў планах зімовыя забавы на свежым паветры, то добра ўцяпляйцеся", - расказалі ў Белгідрамеце.

Так, у бліжэйшыя трое сутак, 6-8 студзеня, у Беларусі чакаецца марознае з ападкамі надвор'е. Пад уплывам атмасферных франтоў у многіх раёнах краіны пройдзе снег, па паўднёвым усходзе з мокрым снегам. У дзённы час 6-8 студзеня месцамі па паўднёвым усходзе ападкі будуць дасягаць крытэрыяў моцных. Пры гэтым у дзённы час чацвярга, 8 студзеня, у асобных раёнах па поўдні краіны прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с, што ў спалучэнні з выпадзеннем снегу будзе прыводзіць да ўтварэння мяцеліцы. Разам з тым начныя мінімумы будуць вагацца ад мінус 5-7 да 11-13 градусаў марозу, 8 студзеня пры праясненнях месцамі тэмператара паветра панізіцца да мінус 16, а дзённыя максімумы будуць у межах ад мінус 1 да 11 градусаў ніжэй за нуль.

У аўторак, 6 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, днём па паўднёвым усходзе месцамі моцны снег. У асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-11 градусаў марозу, днём - мінус 1-7.

У сераду, 7 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, па паўднёвым усходзе днём з мокрым снегам. У дзённы час месцамі па Гомельскай вобласці чакаецца моцны снег, мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-12 градусаў марозу, днём - 3-9 градусаў ніжэй за нуль.

У чацвер, 8 студзеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе снег. Днём па паўднёвым усходзе месцамі чакаецца моцны снег, мокры снег, слабы галалёд. У дзённы час па поўдні ў асобных раёнах магчымы мяцеліца і ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-13 градусаў марозу, пры праясненнях - да мінус 16, па паўднёвым усходзе - месцамі мінус 5-6. Днём будзе 6-11 градусаў ніжэй за нуль, па поўдні - месцамі мінус 3-5.

У далейшым, 9-11 студзеня, чакаецца ўзмацненне маразоў. Адвекцыя паветранай масы арктычнага паходжання ўзмоцніцца, таму тэмпературны фон істотна панізіцца і ў начны час будзе ў межах ад мінус 9 да 23 градусаў марозу, 10-11 студзеня ва ўмовах малавоблачнага надвор'я не выключана паніжэнне і да мінус 25-26. Максімальныя значэнні тэмпературы паветра днём стануць вагацца ад мінус 6 да мінус 17, толькі ў нядзелю, 11 студзеня, у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі будзе мінус 1-5. Пры гэтым у пятніцу, 9 студзеня, у выніку зрушэння франтальных раздзелаў на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, ноччу месцамі па паўднёвым усходзе - моцны снег. Разам з тым у асобных раёнах краіны дыскамфорту дабавяць моцны парывісты вецер, мяцеліца. У суботу і нядзелю, 10-11 студзеня, з ростам атмасфернага ціску ападкі прымуць кароткачасовы і лакальны характар. Пры ваганнях тэмпературнага фону месцамі будуць адзначацца слабыя туманы і галалёдныя з'явы.

У пятніцу, 9 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, ноччу па паўднёвым усходзе месцамі моцны снег. У асобных раёнах магчымы завіруха, узмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 9 па паўднёвым усходзе да 20 градусаў марозу па поўначы, днём - мінус 8-15.

У суботу, 10 студзеня, ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 17-23 градусы марозу, месцамі - да мінус 26. Днём будзе 10-17 градусаў ніжэй за нуль.

У нядзелю, 11 студзеня, месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, днём па паўднёвым захадзе з мокрым снегам. Днём у асобных раёнах па паўднёвым захадзе магчымы слабы галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 12 па захадзе да 22 градусаў марозу па ўсходзе, пры праясненнях па ўсходзе - да мінус 25. Днём будзе 6-13 градусаў ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе - мінус 1-5.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі