12
снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца першае
снежаньскае пахаладанне. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім
цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і
маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"У гэтым годзе першая дэкада снежня аказалася на 1,9 градуса вышэйшай за кліматычную норму і склала ў сярэднім па Беларусі 0,2 цяпла. Пры гэтым дадатная анамалія тэмпературы паветра адзначалася па ўсёй тэрыторыі краіны. Але ўжо сёння рэспубліку будзе перасякаць халодны атмасферны фронт, які адкрые шлях арктычным паветраным масам, а значыць, беларусаў чакае першае снежаньскае пахаладанне", - расказалі ў Белгідрамеце.
Тэмпература паветра панізіцца, і ў начны час пятніцы і суботы будзе вагацца ад 4 да 11 марозу. Удзень слупкі тэрмометраў будуць знаходзіцца ў межах 0 - мінус 6. Разам з тым моцны парывісты вецер у начны і ранішні час па ўсходняй палавіне рэспублікі будзе ўзмацняць адчуванне холаду.
"На гэтым запас холаду снежня скончыцца. Пачынаючы ўжо з нядзелі слупкі тэрмометраў зноў накіруюцца ўверх. Прычынай пацяплення стане сістэма атмасферных франтоў, якая прынясе не толькі ападкі, але і цёплае атлантычнае паветра. Надвор'е будзе воблачным, а ападкі стануць ісці ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу, што будзе прыводзіць да ўтварэння галалёдных з'яў. Дыскамфорту будзе дабаўляць моцны парывісты вецер. Асобныя ўчасткі дарог і тратуараў будуць слізкімі", - адзначылі сіноптыкі.
У пятніцу, 13 снежня, ноччу і раніцай пераважна па паўднёва-ўсходняй палавіне пройдзе кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. Днём будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог можа быць галалёдзіца. Ноччу і раніцай па ўсходняй палавіне рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе 4-10 са знакам мінус, максімальная ўдзень - 1-6 марозу.
У суботу, 14 снежня, прагназуецца пераважна без ападкаў надвор'е, толькі па паўночным усходзе рэспублікі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 5-11 марозу, максімальня днём - 0 - мінус 6 градусаў.
У нядзелю, 15 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца снег, мокры снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, днём па захадзе месцамі слабы галалёд. Месцамі можа быць узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 1-8 марозу, максімальная днём - мінус 3 - плюс 2 градусы.
У панядзелак, 16 снежня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі можа быць слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - мінус 6 - плюс 1, максімальная днём - мінус 1 - плюс 6 градусаў.
У аўторак, 17 снежня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. У многіх раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе ад мінус 4 па ўсходзе да плюс 4 градусаў па паўднёвым захадзе, максімальная ўдзень - 0 - плюс 7 градусаў.
У сераду, 18 снежня, ноччу на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, днём месцамі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах можа быць слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - мінус 4, плюс 3, максімальная днём - мінус 2 - плюс 5 градусаў.-0-