Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лютага 2021, 11:46

Маразы да -28°С чакаюцца ў Беларусі на бягучым тыдні

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маразы да 28 градусаў чакаюцца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На працягу рабочага тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму істотных ападкаў у асноўным не чакаецца. Толькі ў сераду і чацвер, 17 і 18 лютага, у паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах пад уплывам атмасферных франтоў пройдзе кароткачасовы снег. Захаваецца марознае надвор'е, хоць у разрэзе краіны тэмпературны фон будзе даволі кантрасны. Па паўднёвым захадзе маразы будуць менш траскучымі, а ў сераду, 17 лютага, тэмпература ў гэтым рэгіёне нават павысіцца да плюс 1 градуса", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 16 лютага, будзе без істотных ападкаў, толькі ўдзень па паўночным усходзе Беларусі пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 17-23 градусы марозу, пры праясненнях - мінус 24-26, у заходніх раёнах - мінус 12-16. Удзень будзе 5-10 градусаў ніжэй за нуль, па ўсходзе - мінус 11-14.

У сераду, 17 лютага, у паўднёва-заходніх і паўночна-ўсходніх раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў марозу, па паўднёвым захадзе - мінус 7-9. Удзень будзе 3-10 градусаў ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе - ад мінус 2 да плюс 1.

У чацвер, 18 лютага, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым захадзе Беларусі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 16-23 градусы марозу, месцамі - мінус 24-25, у паўднёва-заходніх раёнах - мінус 10-15. Удзень будзе 7-14 градусаў ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе - мінус 4-6.

У пятніцу, 19 лютага, будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 20-26 градусаў марозу, месцамі - да мінус 28, у паўднёва-заходніх раёнах - мінус 16-19. Удзень будзе 7-14 градусаў ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе - мінус 3-6.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі