12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 13 студзеня будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдзе снег (ноччу ўмераны, днём невялікі). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 17-22. Днём будзе 7-13 градусаў марозу, па ўсходзе - да мінус 15.-0-