Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 лістапада 2020, 12:28

Маразы да -10°С чакаюцца ў Беларусі на гэтым тыдні

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маразы да 10 градусаў чакаюцца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Апошні дзень лістапада істотна не паўплывае на месячныя паказчыкі. У гісторыі лістапад 2020 года будзе ў шэрагу цёплых месяцаў з перавышэннем тэмпературнага рэжыму на 2-4 градусы. Ападкаў выпала крыху менш за кліматычную норму, - расказалі ў Белгідрамеце. - Паводле апошніх даных, на большай частцы тэрыторыі Беларусі ўсталявалася снежнае покрыва вышынёй 1-8 см, у асобных раёнах Гродзенскай і Віцебскай абласцей - вышынёй 11-16 см, месцамі па краіне адзначаецца наліпанне мокрага снегу".

У аўторак, 1 снежня, атмасферны ціск будзе расці, таму шчыльных аблокаў і ападкаў стане менш. Ноччу месцамі пройдзе невялікі снег, днём істотных ападкаў не чакаецца. Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы слабы. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў марозу, днём будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.

У сераду, 2 снежня, большая частка тэрыторыі Беларусі застанецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі ўсход краіны будзе пад уплывам малаактыўнага фронту, які перамяшчаецца з Украіны. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўднёвым усходзе, днём месцамі па ўсходзе пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні з узмацненнем ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў марозу, пры праясненнях - да мінус 10. Днём - ад нуля да мінус 5 градусаў.

У чацвер, 3 снежня, уплыў малаактыўнага фронту распаўсюдзіцца на большую частку тэрыторыі Беларусі. У многіх раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў марозу, пры праясненнях - да мінус 10. Днём будзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса.

У пятніцу, 4 снежня, будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, раніцай і днём пераважна па захадзе з дажджом). Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, па захадзе парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 6 да плюс 1 градуса, днём - ад мінус 2 па паўночным усходзе да плюс 5 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

У бліжэйшыя выхадныя з паўднёвых шырот пачнуць паступаць больш цёплыя паветраныя масы. У многіх раёнах Беларусі ўсталюецца адліга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі