Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2024, 22:11

"Мараць вярнуцца дадому". Экс-актывістка апазіцыі аб настроях у радах збеглых

Вольга Цішкевіч. Скрыншот відэа АНТ
Вольга Цішкевіч. Скрыншот відэа АНТ
31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экс-кіраўнік рэгіянальнага аддзялення апазіцыйнай партыі "Народная Грамада" Вольга Цішкевіч у эфіры тэлеканала АНТ расказала, чаму вырашыла вярнуцца ў Беларусь з Літвы і якія настроі пануюць у радах збеглай апазіцыі, паведамляе БЕЛТА.

"Там адчуванне, нібыта ты трапіў у вар'яцкі дом. Там не такі свет, ён ненармальны. Людзі, якія, як наркаманы, перапоўнены інфармацыйна, учыняюць нейкія дзеянні і супраць Літвы, і супраць Беларусі. Гэта значыць я пабывала ў вар'яцкім доме, такая там аўра", - расказала Вольга Цішкевіч.

Паводле слоў экс-актывісткі, у Беларусь яна прыбыла самалётам. Адказваючы на пытанне, ці было страшна вяртацца, яна сказала, што страшна было толькі ляцець на самалёце. Перад вяртаннем Вольга Цішкевіч зайшла на сайт Генпракуратуры і напісала зварот у камісію па разглядзе зваротаў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях учынення імі правапарушэнняў.

"Я не лічу слабасцю тое, што вярнулася ў Беларусь. Там усе мараць вярнуцца дадому, усе абсалютна", - дадала Вольга Цішкевіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі