Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Марафон "Донарства крыві мае значэнне!" стартуе 24 верасня

Грамадства 20.09.2019 | 09:25

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Марафон пад дэвізам "Донарства крыві мае значэнне!" стартуе ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі 24 верасня і прадоўжыцца да 14 чэрвеня 2020 года - Сусветнага дня донара крыві, паведаміў БЕЛТА спецыяліст па сувязях з грамадскасцю РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, каардынатар сацыяльнага праекта "У Беларусі - добрае сэрца!" Уладзімір Сарокін.

Паўдзельнічаць у марафоне могуць усе жадаючыя: не толькі студэнты вышэйшых навучальных устаноў, валанцёры са студэнцкіх каманд, але і работнікі прадпрыемстваў і прыватных кампаній. Для апошніх, як адзначыў Уладзімір Сарокін, гэта магчымасць правесці цікавае мерапрыемства па прынцыпах карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, зрабіўшы значны ўчынак для выратавання нечых жыццяў.

Адкрыюць марафон курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны МНС.

Маштабны марафон пройдзе ў працяг рэспубліканскага сацыяльнага праекта па прапагандзе і развіцці бязвыплатнага донарства крыві сярод моладзі "У Беларусі - добрае сэрца!". Ён накіраваны на павышэнне матывацыі моладзі да ўдзелу ў донарскім руху, фарміраванне культуры донарства крыві і ўключэнне ў здаровы лад жыцця. У 2016 годзе ў краіне было 22196 бясплатных здач крыві. У 2017-м, калі стартаваў праект, іх стала 47096, а па выніках 2018 года - 53691.

"Сёння большую частку захворванняў, у тым ліку анкалагічных, можна вылечыць. Але для гэтага патрэбна донарская кроў. Стаўшы донарам крыві, можна выратаваць не адно жыццё, пры гэтым атрымаць зарад пазітыўнай энергіі і праверыць стан уласнага здароўя", - сказаў Уладзімір Сарокін.

Арганізатары марафону - Галоўнае ўпраўленне выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).