Дзяніс Мантураў
28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія разлічвае пашыраць супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы грамадзянскай авіяцыі. Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні ўрада Расіі Дзяніс Мантураў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У першую чаргу Дзяніс Мантураў падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэцца і абмяняцца меркаваннямі па статусе тых напрамкаў, якія ёсць у парадку дня двухбаковага супрацоўніцтва. "Вы зусім правільна адзначылі, што гэта развіццё Беларусі як дзяржавы з авіяцыйнай прамысловасцю. Яна актыўна сёння развіваецца, і не толькі з улікам праекта "Асвей", - сказаў першы намеснік старшыні ўрада Расіі. - Мы актыўна ўзаемадзейнічаем з прадпрыемствамі грамадзянскіх авіяцыйных заводаў Беларусі па вытворчасці кампанентаў. Гэта датычыцца і самалёта Іл-76, і Ту-214. Я разлічваю, што гэта тэндэнцыя будзе захоўвацца, мы лінейку і самалётаў, і наменклатуры, і колькасці кампанентаў будзем пашыраць".
Паводле слоў Дзяніса Мантурава, плануецца таксама абмеркаваць сумесныя напрамкі па імпартазамяшчэнні, або, інакш кажучы, сумесную тэхналагічную незалежнасць Беларусі і Расіі ад краін Захаду. "Сапраўды, гэта больш за 100 млрд рублёў прадастаўленых пазык з боку Расійскай Федэрацыі па многіх сектарах прамысловасці. Гэта і мікраэлектроніка, і машынабудаванне, металургія, хімія. Гэта сапраўды добры будзе ўклад у нашу з вамі агульную скарбонку Саюзнай дзяржавы па нарошчванні кампетэнцый і індустрыяльнага патэнцыялу", - адзначыў першы намеснік старшыні ўрада Расіі. Ён дадаў, што на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі "будзе добрая магчымасць зверыць гадзіннікі" па пералічаных пытаннях.
Аляксандр Лукашэнка выказаў словы ўдзячнасці як асабіста Дзянісу Мантураву, так і ўраду, Прэзідэнту Расіі за тое, што расійскім бокам былі прафінансаваны многія сумесныя імпартазамяшчальныя праекты. "Ёсць і такія знакавыя, глабальныя праекты, як фінансаванне і вытворчасць самалёта "Асвей". Для нас гэта ўвогуле, можна сказаць, новая гісторыя. Мы таксама ўдзячны вам за гэта. Магчыма, з гэтага самалёта і пачнецца эра авіябудавання ў Беларусі", - заявіў беларускі лідар.
Як паведамлялася, Беларусь і Расія рэалізуюць сумесны інвестыцыйны праект па распрацоўцы 19-меснага самалёта "Асвей" і арганізацыі яго серыйнай вытворчасці на базе ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод". Ужо вызначаны асноўныя пытанні арганізацыі, фінансавання і рэалізацыі інвестпраекта, упаўнаважаныя органы, правы на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, а таксама аб'ём заказаў на вытворчасць фюзеляжаў і самалётаў, што размяшчаюцца расійскім бокам у ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод". Усё гэта дае магчымасць стварыць у Беларусі ўмовы для фарміравання ўласнай авіябудаўнічай галіны.-0-
У першую чаргу Дзяніс Мантураў падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэцца і абмяняцца меркаваннямі па статусе тых напрамкаў, якія ёсць у парадку дня двухбаковага супрацоўніцтва. "Вы зусім правільна адзначылі, што гэта развіццё Беларусі як дзяржавы з авіяцыйнай прамысловасцю. Яна актыўна сёння развіваецца, і не толькі з улікам праекта "Асвей", - сказаў першы намеснік старшыні ўрада Расіі. - Мы актыўна ўзаемадзейнічаем з прадпрыемствамі грамадзянскіх авіяцыйных заводаў Беларусі па вытворчасці кампанентаў. Гэта датычыцца і самалёта Іл-76, і Ту-214. Я разлічваю, што гэта тэндэнцыя будзе захоўвацца, мы лінейку і самалётаў, і наменклатуры, і колькасці кампанентаў будзем пашыраць".
Дзяніс Мантураў падкрэсліў, што ў Беларусі вельмі кампетэнтныя спецыялісты: "Ёсць і тэхналагічнае абсталяванне і, самае галоўнае, калектывы людзей, якія гатовы рэалізоўваць гэты праект".