Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 сакавіка 2020, 12:00

Малы і сярэдні бізнес не павінен арыентавацца толькі на ўнутраны рынак - прарэктар БДЭУ

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Малы і сярэдні бізнес не павінен арыентавацца толькі на ўнутраны рынак, у беларускага прадпрымальніцтва дастатковы экспартны патэнцыял. Такое меркаванне ў прэс-цэнтры БЕЛТА ў час чарговага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Перапіс насельніцтва. Чалавечы капітал" выказаў прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта доктар эканамічных навук, прафесар Аляксей Быкаў.

У час пасяджэння абмяркоўваліся магчымасці для стварэння новых высокапрадукцыйных працоўчых месцаў у рэгіёнах і роля ў гэтым малога і сярэдняга бізнесу. Апошнія даныя індэкса дзелавога аптымізму сведчаць аб тым, што пры развіцці свайго бізнесу прадпрымальнікі часта бяруць у разлік пакупную здольнасць у пэўным рэгіёне. Аляксей Быкаў задаўся пытаннем, чаму бізнес павінен арыентавацца выключна на ўнутраны рынак, і выказаў меркаванне, што ён мог бы больш актыўна прадаваць сваю прадукцыю, тавары і паслугі на знешнія рынкі.

"Ёсць рынак ЕАЭС, ён адкрыты. Вядома, больш зручна арыентавацца на ўнутраны рынак. Адкрыў у добрым месцы цырульню, магазін... А экспарт - гэта вельмі складаная справа", - адзначыў эксперт. На яго думку, дзяржава магла б прадаставіць прадпрымальнікам больш стымулаў для асваення знешніх рынкаў. "Трэба прадастаўляць магчымасці, ільготныя або кансультатыўныя, каб бізнес арыентаваўся менавіта на знешнія рынкі, ствараў нам экспарт", - лічыць Аляксей Быкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі