Сцяг Аўторак, 9 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2025, 17:26

Маленькага беларуса, якога спрабавалі скрыць у Карагандзе, вярнулі з Казахстана ў Беларусь

Фота МЗС
Фота МЗС
19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маленькага беларуса, якога спрабавалі скрыць у Карагандзе, вярнулі з Казахстана ў Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Непаўналетні грамадзянін Беларусі па імені Дзмітрый пражываў з мамай у Алматы. У сувязі з трагічнымі падзеямі ў маі 2025 года хлопчык застаўся сіратой. Асобы, якія прыглядалі за Дзмітрыем, зрабілі спробы скрыцца ў горадзе Караганда.

Для пошуку дзіцяці пасольства Беларусі ў Казахстане звярнулася за дапамогай у Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства асветы Казахстана. Дзякуючы аператыўнай рабоце казахстанскіх калег і беларускіх дыпламатаў дзіця было знойдзена і 16 чэрвеня адпраўлена ў спецыялізаваны дзіцячы дом "Шапагат" (Караганда).

Консул пасольства 18 ліпеня сумесна са спецыялістамі ўпраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама забралі Дзмітрыя з дзіцячага дома для далейшага перамяшчэння ў Рэспубліку Беларусь.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Казахстане Аляксей Багданаў 19 ліпеня сустрэўся з Дзмітрыем у пасольстве. У час сустрэчы ён пацікавіўся ў спецыялістаў упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама аб здароўі хлопчыка, умовах яго знаходжання на тэрыторыі Казахстана і далейшых планах па яго ўладкаванні ў Беларусі.

Пасол Беларусі перадаў малышу памятныя падарункі і пажадаў вялікіх дасягненняў, здароўя, сяброў і шчаслівага дзяцінства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі