Васіль Боля. Скрыншот відэа
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі шлях павярнуўся для Малдовы кабалой і стратай часткі суверэнітэту. Такі пункт гледжання ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў дэпутат парламента Малдовы, адзін з лідараў партыі "Renaștere-Адраджэнне", кандыдат у прэзідэнты Малдовы ад блока "Перамога" Васіль Боля.
"Дзесяць гадоў мінула з таго моманту, як Малдова падпісала дагавор аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам. Дзесяць гадоў, нават больш - амаль 15 - нам гаварылі, што Еўрапейскі саюз з'яўляецца аазісам дабрабыту. Што пры інтэграванні ў Еўрапейскі саюз у нас усё будзе добра: людзі будуць атрымліваць высокія зарплаты, пенсіянеры будуць атрымліваць высокія пенсіі, у нас будзе сацыяльная стабільнасць і іншае", - сказаў Васіль Боля.
Тым не менш, адзначыў палітык, за дзесяць гадоў сітуацыя ў Малдове пагоршылася. "Толькі за апошнія два з палавінай года з краіны выехала каля 220 тыс. нашых грамадзян. Гэта моладзь, актыўная частка насельніцтва нашай краіны, якая расчаравалася ў гэтым еўрапейскім шляху развіцця. Многія паехалі за мяжу з-за таго, што сітуацыя ў нашай краіне проста невыносная", - канстатаваў ён.
Васіль Боля таксама звярнуў увагу, што ўрад Малдовы за апошнія тры з палавінай гады набраў даўгоў на 105 млрд леяў. "Калі перавесці гэта ў долары або еўра, то гэта больш за 5 млрд. У сувязі з гэтым мы трапілі ў гэту кабалу і страцілі частку суверэнітэту. Крэдыторы давалі нам у доўг, а наш урад з задавальненнем браў гэтыя грошы і проста іх праеў", - рэзюмаваў малдаўскі палітык.-0-