Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2022, 14:17

Маладзёжны савет ФПБ: пры падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі пачута меркаванне людзей

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю абмеркавалі на пасяджэнні Маладзёжнага савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ФПБ.

"Маладзёжны савет аб'ядноўвае вучняў, студэнтаў, рабочую моладзь з усіх рэгіёнаў краіны. Гэта актыўныя, захопленыя маладыя людзі, якім неабыякава іх будучыня, таму ўсе актыўна падключыліся да абмеркавання такога важнага дакумента, - расказаў старшыня Маладзёжнага савета ФПБ Дзмітрый Гарбачоў. - Юнакам і дзяўчатам важна, што праектам прадугледжана ўсебаковая падтрымка моладзі, у якой з'явіцца больш магчымасцей не толькі для самарэалізацыі ў самых розных сферах, але і ў цэлым для ўдзелу ў грамадскім жыцці краіны. Мы яшчэ раз абмеркавалі самыя розныя пытанні - ад дадатковых гарантый для моладзі, праблем маладых сем'яў, важнасці сацыяльнай адказнасці беларусаў да статусу і значнасці Усебеларускага народнага сходу".

На думку ўдзельнікаў пасяджэння, кампанія па абмеркаванні змяненняў у Канстытуцыю праходзіць паспяхова, беларусы не толькі адкрыта выказвалі сваё меркаванне, але і актыўна ўносілі прапановы і, па сутнасці, самі і напісалі новы праект Асноўнага закона.

"Мне, як маладому спецыялісту і ўрачу, важна, што ўводзіцца такое паняцце, як асабістая адказнасць за сваё здароўе. Але пры гэтым медыцынскія паслугі ў нас застаюцца бясплатнымі і даступнымі для ўсіх", - падзялілася меркаваннем удзельнік Маладзёжнага савета ФПБ Дар'я Гусева.

"Зразумела, што работа з моладдзю ўзмоцніцца. Гэта значыць узмоцняцца сацыяльныя гарантыі для моладзі, будзе больш магчымасцей для ўсебаковага развіцця. У цэлым мы ўсе адзначылі, што пры падрыхтоўцы праекта пачута меркаванне людзей", - расказаў удзельнік маладзёжнага пасяджэння Андрэй Ананчыкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі