Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 мая 2021, 16:22

Маладзёжны форум "Святло Вялікай Перамогі" стартуе 4 мая ў БДУ

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохдзённы маладзёжны форум "Святло Вялікай Перамогі" стартуе 4 мая ў БДУ на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу "Брыганціна". Мерапрыемства прымеркавана да 76-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Удзельнікамі форуму стануць больш за 150 прадстаўнікоў студэнцкіх аб'яднанняў БДУ. Гэта члены студэнцкага саюза, савета стараст, зямляцтваў, пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў, БРСМ, студэнцкага савета па якасці адукацыі і каардынацыйнага савета органаў студэнцкага самакіравання студгарадка БДУ.

У першы дзень пройдуць трэнінгі на камандаўтварэнне і квіз "Гістарычная памяць аб вайне", дзе трэба будзе адказаць на пытанні па гісторыі падзей 1941-1945 гадоў, адгадаць ваенныя песні, фільмы. Праграма ўключае таксама прагляд дакументальнай кінастужкі "Ржэў. 500 дзён у агні". Перад трансляцыяй фільма аб яго стварэнні, апісваемых падзеях раскажа дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін.

У другі дзень работы форуму студэнты стануць удзельнікамі адкрытых лекцый выкладчыкаў факультэтаў журналістыкі і гістарычнага, а таксама супрацоўнікаў псіхалагічнай службы. На выбар будзе прапанавана шэсць тэматычных секцый: "У вайны не жаночы твар", "Сям'я ў гады вайны", "Маршалы Перамогі", "Беларусь партызанская", "Подзвігі журналістаў у гады Вялікай Айчыннай вайны". У гэты ж дзень адбудзецца прэзентацыя праектаў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. Так, студэнты гістарычнага факультэта прадставяць першыя дзве часткі чатырохсерыйнага дакументальнага фільма "Памяць і слава", прымеркаванага да 100-гадовага юбілею БДУ і прысвечанага прадстаўнікам адукацыі, навукі, палітыкі, культуры, якія ў розныя гады працавалі ў БДУ.

Завершыцца форум ушаноўваннем пераможцаў квіза і творчым канцэртам ваеннай тэматыкі.

Маладзёжны форум праводзіцца штогод і накіраваны на фарміраванне патрыятычных каштоўнасцей, захаванне гістарычнага і ваеннага мінулага Беларусі. Арганізатарам мерапрыемства выступае ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю БДУ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі