Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2023, 09:28

Маладыя вучоныя з сямі краін прымуць удзел у канферэнцыі па інавацыйных матэрыялах у БДТУ

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя маладых вучоных "Інавацыйныя матэрыялы і тэхналогіі - 2023" пройдзе з 21 па 23 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

Работа канферэнцыі будзе разбіта па секцыях: электрамеханічныя працэсы, сінтэз і даследаванне новых неарганічных рэчываў і матэрыялаў, распрацоўка эфектыўных хіміка-тэхналагічных працэсаў, хімія і тэхналогія нанаматэрыялаў, метады і сродкі хімічнага аналізу, кантролю і даследавання рэчываў і матэрыялаў.

У канферэнцыі прымуць удзел 180 маладых вучоных, у тым ліку больш як 50 - з краін блізкага і далёкага замежжа: Азербайджана, Казахстана, Туркменістана, Расіі, Узбекістана, Чылі. РФ будзе шырока прадстаўлена навуковымі і адукацыйнымі цэнтрамі Масквы, Санкт-Пецярбурга, Цверы, Новасібірска, Екацярынбурга, Уфы, Томска, Пермі, Іркуцка.

Канферэнцыя пройдзе ў вочным, завочным і анлайн-фарматах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі