Фота з архіва
7 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Трохбаковае пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі ў Цверы старшыні маладзёжных прафсаюзных арганізацый Гомельскага, Курскага і Цвярскога медыцынскіх універсітэтаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Подпісы пад дакументам паставілі прадстаўнік Гомельскага медуніверсітэта Марыя Шалабасава, лідар маладзёжнай прафсаюзнай пярвічкі Курскага медуніверсітэта Максім Івянкоў і Марк Яфеменка з Цвярскога медуніверсітэта. Падпісанне дакумента адбылося ў час міжнароднай маладзёжнай прафсаюзнай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне "Дарогамі доблесці і славы" ў Цвярскім ДМУ.
Пагадненне нацэлена на далейшае развіццё студэнцкага самакіравання, паляпшэнне якасці навучання і жыцця студэнтаў медыцынскіх ВНУ, пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне навукі, культуры і спорту, а таксама абарону правоў і інтарэсаў студэнтаў-медыкаў трох рэгіёнаў.
Двухдзённы форум прымалі ў Цверы і Ржэве па ініцыятыве Цвярской абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя РФ пры падтрымцы цэнтральнага камітэта ПРАЗ РФ. Ён сабраў каля 50 маладых медыкаў, студэнтаў медыцынскага профілю, прафсаюзных лідараў абласных прафсаюзаў аховы здароўя з Цверы, Курска і Гомеля, прадстаўнікоў адміністрацыі і грамадскіх дзеячаў Ржэва і Цверы.
Тэмай дыялогавых пляцовак сталі гістарычная спадчына, захаванне памяці медработнікаў, якія здзейснілі подзвігі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама канферэнцыя стала пляцоўкай для абмену вопытам і ведамі паміж студэнтамі-медыкамі, абмеркавання актуальных пытанняў, якія стаяць перад аховай здароўя Беларусі і Расіі ў сучасных умовах.
"Упэўнена, што падпісанне трохбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж прафсаюзнымі актывамі трох універсітэтаў стане важным крокам да ўмацавання сувязей паміж нашымі навучальнымі ўстановамі. У сваю чаргу Гомельская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя гатова садзейнічаць абмену вопытам і сумесным ініцыятывам медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў у навукова-адукацыйнай, культурна-пазнавальнай і і спартыўнай сферах. Сумесныя праекты і ініцыятывы будуць садзейнічаць умацаванню сувязей і ўзаемаразумення паміж нашымі рэгіёнамі, стануць залогам паспяховай будучыні для прафсаюзнага руху ў нашых краінах", - адзначыла старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Надзея Зіміна.
На цвярской зямлі прадстаўнікі маладзёжнай дэлегацыі галіновага прафсаюза Гомельскай вобласці прайшлі "Дарогамі доблесці і славы", усклаўшы кветкі да знакавых месцаў гэтага рэгіёна.-0-