Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 чэрвеня 2021, 09:00

Макей: сёння нам у вушы льецца шмат прыгожых слоў аб правах чалавека і дэмакратыі, але гэта мішура

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў вушы звычайным грамадзянам ільецца шмат прыгожых слоў аб правах чалавека і дэмакратыі, але гэта ўсё мішура, за якой хаваецца намнога большае. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння ў вушы звычайных грамадзян ільецца вельмі шмат прыгожых слоў аб правах чалавека, дэмакратыі, свабодзе, будучым прыгожым жыцці і гэтак далей і да таго падобнае. Усё гэта, павінен сказаць, абсалютная мішура і за гэтым хаваецца намнога большае", - адзначыў Уладзімір Макей.

Міністр нагадаў, што ўжо даўно ідзе фарміраванне шматпалярнага свету. Цяпер пачаўся перадзел сфер уплыву паміж буйнымі геапалітычнымі ігракамі, адбываецца сутыкненне інтарэсаў. Абвастрэнне сітуацыі, перакананы беларускі дыпламат, можа прывесці да новай халоднай вайны. А Беларусь якраз апынулася на разломе гэтых інтарэсаў.

"Беларусь, знаходзячыся на мяжы паміж Захадам і Усходам, непасрэдна на сабе адчувае гэты ўплыў. Нам не трэба нікуды ісці, нам трэба зыходзіць з таго, што нам наканавана жыць на гэтым кавалку зямлі, як кажа наш Прэзідэнт, і мы застанемся тут. Як і з кім сябраваць - гэта ўжо будзе залежаць ад развіцця сітуацыі", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі