Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2021, 13:22

Макарэвіч: унясенне змяненняў у Канстытуцыю - сістэмная і структураваная работа

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю - сістэмная і структураваная работа. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Ягор Макарэвіч.

"Змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон павінны выпрацоўвацца не імгненна, таму гэта работа ідзе так планамерна, крок за крокам. Сёння мы знаходзімся ўжо на стадыі сфарміраванай Канстытуцыйнай камісіі. У яе склад увайшлі розныя прадстаўнікі беларускага грамадства - сацыяльных груп, узростаў, у тым ліку прадстаўнікі моладзі. У бліжэйшы час камісія выпрацуе механізмы работы па змяненні Асноўнага закона. Мы разумеем, што гэта павінна быць сістэмная, структураваная работа", - расказаў Ягор Макарэвіч.

Паводле яго слоў, кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача, каб гэта было адкрытае і публічнае абмеркаванне. "Гэта значыць члены камісіі будуць працаваць максімальна адкрыта. Маладзёжны парламент таксама актыўна далучыцца да гэтай работы. У прыватнасці, мы пачалі ўжо работу па зборы прапаноў і ўдзеле ў пляцоўках па абмеркаванні змяненняў у Канстытуцыю", - адзначыў старшыня.

Абмеркаванні пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. "Гэта сустрэчы ў калектывах, у тым ліку з рознымі прадстаўнікамі беларускай моладзі. Вядома, моладзі блізка выкарыстанне інтэрнэт-сэрвісаў, таму адну з ключавых ставак будзем рабіць менавіта на інтэрактыўныя сэрвісы, каб абсалютна любы малады чалавек з дапамогай, дапусцім, сацсетак, сайта Маладзёжнага парламента мог напісаць сваю прапанову і ўбачыць прапановы, сфарміраваныя Канстытуцыйнай камісіяй, якія потым будуць актыўна абмяркоўвацца", - сказаў ён.

Прадстаўнікам моладзі пачэсна ўвайсці ў склад Канстытуцыйнай камісіі. "Для моладзі гэта вялікі давер. Канстытуцыя як акт, які мае вышэйшую юрыдычную сілу, распрацоўваецца на дзясяткі гадоў наперад. І тое, што голас моладзі будзе пачуты пры выпрацоўцы ключавых змяненняў або дапаўненняў, пры падрыхтоўцы новага праекта Канстытуцыі, безумоўна, важна. Гэта погляд у будучыню беларускай дзяржавы", - рэзюмаваў Ягор Макарэвіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі