Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 студзеня 2020, 14:34

Макараў: бурную рэакцыю ў грамадстве выклікае не сама падзея, а рэзкія каментарыі лідараў меркаванняў

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзкія каментарыі лідараў меркаванняў здольны выклікаць у грамадстве больш бурную рэакцыю, чым сама падзея. Такімі назіраннямі ў час чарговага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Deepfakes: новы выклік інфармацыйнай бяспецы" ў прэс-цэнтры БЕЛТА падзяліўся дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Алег Макараў.

У час дыскусіі ён спыніўся на такой сацыяльнай з'яве, як эфект другой хвалі. Размова ідзе пра рэакцыю на падзею, тую ці іншую інфармацыю так званых лідараў меркаванняў - чыноўнікаў, блогераў і г.д. "Грамадскую рэакцыю дасць у першую чаргу тое, як тыя асобы, якія з'яўляюцца адказнымі за вызначэнне нейкіх напрамкаў (палітычных, этычных і інш.), паставяцца да той ці іншай падзеі. Калі іх каментарый непрапарцыянальна рэзкі, хуткі і актыўны, то гэта выклікае большую рэакцыю грамадства, чым сама падзея", - адзначыў дырэктар БІСД.

На яго думку, цяперашняму спажыўцу інфармацыі важна, каб нехта растлумачыў падзеі. Ён будзе спрабаваць не асэнсаваць падзею, а даведацца, што аб гэтым думаюць іншыя, і такім чынам скласці ўласнае меркаванне. "Спачатку з'яўляюцца нейкія паведамленні, на якія ўвогуле рэакцыі не відаць, потым ідуць каментарыі аналітыкаў, палітыкаў. А затым рэакцыя на гэтыя каментарыі", - растлумачыў эксперт. Ён заўважыў, навіна, у тым ліку fake і deepfake, узрывае грамадства не сама па сабе, а пэўнымі заявамі. "Сёння атрымліваецца так, што стваральнік нейкага дэструктыўнага сюжэта аддзелены ад таго, хто прывядзе ў дзеянне, узарве гэту інфармацыйную бомбу, - дадаў аналітык. - Фэйкавая інфармацыя распаўсюджваецца хутка, і каб ёй процістаяць гэтак жа аператыўна, павінны з'яўляцца ўзважаныя каментарыі". Калі эксперты абыходзяць навіну маўчаннем, то ў такім выпадку альтэрнатывы няма і, адпаведна, яна бярэцца за аснову.

Дырэктар БІСД звярнуў увагу, што для беларусаў характэрна разважлівае і спакойнае стаўленне да падзей. "Такая мудрая паўза, якая дае магчымасць не адразу прымаць рашэнне, звязанае з нейкай навіной, а падумаць і паглядзець, наколькі гэта пацвярджаецца з іншых крыніц і г.д. Гэта разважлівасць з'яўляецца нейкім імунітэтам", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі