Фота з архіва
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Махляры рассылаюць рэкламу з прапановай зарабіць ад імя "Белтэлекама", паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.
"Апошнім часам фіксуюцца выпадкі распаўсюджвання фэйкавай інфармацыі ад імя РУП "Белтэлекам". Махляры дзейнічаюць у сетцы Instagram, рассылаючы рэкламу з прапановай зарабіць, - адзначылі на прадпрыемстве. - РУП "Белтэлекам" не мае дачынення да рэсурсу, які прапануе пасіўны заработак".
У выпадку атрымання такіх паведамленняў рэкамендуецца не перадаваць свой нумар тэлефона, па магчымасці зафіксаваць нумар тэлефона таго, хто званіў, для далейшай перадачы ў праваахоўныя органы, а таксама пры атрыманні паведамленняў не рабіць ніякіх дзеянняў, прапанаваных махлярамі, не пераходзіць па адзначаных у паведамленнях спасылках.
Калі чалавек стаў ахвярай махляра, варта неадкладна звярнуцца ў праваахоўныя органы па нумары 102 і паведаміць пра факт махлярства і спадарожную інфармацыю.-0-