Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2020, 10:48

Магістрантка БДУ прызнана лепшым маладым вучоным 2020 года ў СНД

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магістрантка факультэта міжнародных адносін БДУ Дар'я Панамарова прызнана лепшым маладым вучоным 2020 года ў СНД. Яе навуковая работа "Да пытання аб магчымасці кампенсацыі страт, прычыненых у выніку ажыццяўлення манапалістычнай дзейнасці, на трансгранічным рынку ЕАЭС" прызнана адной з лепшых і апублікавана ў зборніку навуковых артыкулаў "I Міжнароднае кніжнае выданне" з прысваеннем міжнароднага кода ISBN. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Дар'я Панамарова. Фота БДУ

Дар'ю Панамарову ўзнагародзілі дыпломам першай ступені і нагрудным знакам "Малады вучоны - 2020" СНД за ўклад у развіццё навукі і адукацыі. Навуковым кіраўніком магістранткі выступіла дацэнт кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права ФМА БДУ Наталля Маскаева.

Усяго ўдзельнікамі міжнароднага праекта "Малады вучоны - 2020" сталі амаль 150 магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў да 35 гадоў, а таксама старшынь і актывістаў студэнцкіх арганізацый універсітэтаў СНД.

Зборнік работ пераможцаў размешчаны ў расійскай Навуковай электроннай бібліятэцы eLIBRARY.RU, а таксама на сайце асацыяцыі "Агульнанацыянальны рух "Бабек".

Арганізатарам праекта выступілі Міжнародная асацыяцыя студэнтаў і Асацыяцыя "Агульнанацыянальны рух "Бабек" (Казахстан).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі