Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 кастрычніка 2022, 14:49

Магчымасць поўнага абслугоўвання кліентаў па картках Visa адноўлена

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасць поўнага абслугоўвання кліентаў па картках Visa адноўлена, паведамілі БЕЛТА ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

"Сёння з 10.23 да 13.52 назіралася непрацаздольнасць канала сувязі з міжнароднай плацежнай сістэмай Visa. Цяпер працаздольнасць адноўлена ў поўным аб'ёме", - паведамілі ў цэнтры.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,2 млн картак, да яго падключаны 74,2 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, 125 тыс. плацежных тэрміналаў, амаль 2,4 тыс. банкаматаў і амаль 1,7 тыс. інфакіёскаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі