Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

МАГАТЭ падвяло папярэднія вынікі місіі па пытаннях эксплуатацыйнай бяспекі БелАЭС

Грамадства 22.08.2019 | 13:49
Фота з архіва
Фота з архіва

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік групы экспертаў Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юрый Мартыненка сёння на прэс-канферэнцыі падвёў вынікі місіі па разглядзе пытанняў эксплуатацыйнай бяспекі (Pre-OSART) на БелАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда экспертаў сёння завяршыла 18-дзённую місію на БелАЭС. У яе склад увайшлі 15 экспертаў з Арменіі, Бельгіі, Бразіліі, Францыі, Нідэрландаў, Расіі, Славакіі, ЗША, а таксама прадстаўнікі МАГАТЭ. "Існуе ўстаноўлены тэрмін на прывядзенне справаздачы аб місіі ў канчатковы выгляд. Гэта прыкладна 12 тыдняў. Пасля таго справаздача будзе прадстаўлена ўраду Беларусі", - сказаў Юрый Мартыненка.

Місія Pre-OSART (Operational Safety Review Team - місія групы аналізу эксплуатацыйнай бяспекі) у адпаведнасці з рэгламентам МАГАТЭ праводзіцца для ўзводзімых і ўводзімых у эксплуатацыю АЭС да загрузкі ядзернага паліва. Мэтай місій Pre-OSART з'яўляецца аказанне дапамогі ядзерным аператарам у павышэнні эксплуатацыйнай бяспекі атамных электрастанцый. Такія місіі выяўляюць галіны для павышэння бяспекі, ацэньваючы прапанаваныя эксплуатацыйныя праграмы шляхам іх параўнання са стандартамі бяспекі МАГАТЭ і пры неабходнасці прапануючы рэкамендацыі.

Праверка ахапіла наступныя галіны: лідарства і кіраванне бяспекай, падрыхтоўка і кваліфікацыя персаналу, эксплуатацыя, рамонт, тэхнічная падтрымка, вопыт эксплуатацыі, радыяцыйная абарона, хімія, аварыйная гатоўнасць і рэагаванне, кіраванне аварыямі і ўвод у эксплуатацыю.

Каманда экспертаў МАГАТЭ адзначыла некалькі добрых практык, якія будуць прадстаўлены ўвазе сусветнай ядзернай супольнасці. У іх ліку - надзейная сістэма аварыйнага апавяшчэння насельніцтва ў выпадку ўзнікнення радыелагічнай і іншых аварый на станцыі з выкарыстаннем абсталявання, якое не залежыць ад знешніх крыніц энергазабеспячэння і аснашчана апаратурай маўленчага апавяшчэння. Эксперты адзначылі наяўнасцьу спецыяльнай пажарнай часці Беларускай АЭС ахоўнага збудавання такога ж узроўню абароненасці, як і сховішча для персаналу станцыі, а таксама наяўнасць на блочным пункце кіравання інтэгральнай панэлі, спецыяльна спраектаванай для кантролю і кіравання перасовачным абсталяваннем у час аварыйных сітуацый.

Акрамя таго, місія ўнесла некалькі прапаноў у мэтах павышэння эксплуатацыйнай бяспекі БелАЭС. Эксплуатуючай арганізацыі рэкамендуецца забяспечыць належнае кіраванне ўсімі відамі дзейнасці, звязанымі з распрацоўкай і выкананнем эксплуатацыйных праграм, узмацніць кантроль і нагляд за праграмай уводу ў эксплуатацыю. Таксама прапануецца ўкараніць праграму ўліку вопыту эксплуатацыі.

Галоўны інжынер ДП "Беларуская АЭС" Анатоль Бондар адзначыў, што спецыялісты станцыі працавалі разам з экспертамі МАГАТЭ і атрымлівалі вопыт. "Мы пастараліся абмеркаваць максімальную колькасць пытанняў і ахапілі ўсе напрамкі нашай дзейнасці, якія цікавілі экспертаў. Была зроблена аб'ектыўная ацэнка нашай гатоўнасці да пусканаладачных работ пры ўвядзеннi ў эксплуатацыю. Мы збіраемся ў бліжэйшы час прааналізаваць рэкамендацыі і прапановы экспертаў МАГАТЭ, распрацаваць адпаведныя планы і мерапрыемствы па іх рэалізацыі і прымяніць іх для павышэння ўзроўню бяспекі станцыі. Прычым гэта будзе датычыцца як работ пры пусканаладцы, так і далейшай эксплуатацыі", - адзначыў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.