ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 4 чэрвеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2020, 09:32

Мадэльную дзейнасць дабавілі ў пералік дазволеных работ для падлеткаў

Фота з архіва
Фота з архіва

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі скарэкціраваны пералік лёгкіх відаў работ, якія могуць выконваць падлеткі ад 14 да 16 гадоў, у яго ўключана мадэльная дзейнасць. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 студзеня 2020 г. нумар 5, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент карэкціруе пастанову Мінпрацы ад 15 кастрычніка 2010 г. нумар 144, у дадатку якой пададзены пералік лёгкіх відаў работ, што могуць выконваць падлеткі ад 14 да 16 гадоў.

Спіс дапаўняецца яшчэ адным пунктам: "Удзел у мерапрыемствах мадэльнай дзейнасці: кастынг, пазіраванне, фота-, відэаздымкі, дэфіле, прымерка, рэпетыцыя, дэманстрацыя, папярэдні паказ і паказ адзення (прычосак, аксесуараў і іншага), эксперыменты па стварэнні новых мадэлей адзення (мадэлей прычосак, аксесуараў)".

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі