Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 красавіка 2014, 19:04

М.Ладуцька: неабходна павышаць актыўнасць жыхароў Мінска ў вырашэнні пастаўленых перад горадам задач

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканаўчая ўлада разам з Мінгарсаветам дэпутатаў зможа вырашыць усе жыццёва важныя задачы, якія даверылі ім жыхары Мінска. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў час першай сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы спадзяёмся на тое, што Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў 27-га склікання прадоўжыць традыцыі папярэдніх скліканняў і прыўнясе новае ў развіццё нашага горада. Я хачу выказаць упэўненасць, што выканаўчая ўлада, як і мінулыя гады, разам з Мінгарсаветам дэпутатаў зможа вырашыць усе жыццёва важныя задачы, якія нам і вам даверылі вырашаць грамадзяне нашага горада", - сказаў Мікалай Ладуцька. Пры гэтым неабходна павысіць непасрэдна актыўнасць жыхароў Мінска ў вырашэнні пастаўленых задач, дадаў ён.

На першай сесіі дэпутаты выбралі старшыню Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання. Ім стаў дырэктар філіяла "Мінская ЦЭЦ-4" РУП "Мінскэнерга" Васіль Панасюк, які выбіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета 24-га, 25-га і 26-га скліканняў.

У склад дэпутацкага корпуса сталіцы на выбарах былі выбраны 57 чалавек. Тэрмін паўнамоцтваў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў складае 4 гады. Мінгарсавет з'яўляецца прадстаўнічым дзяржаўным органам мясцовага самакіравання на тэрыторыі Мінска. Да выключнай кампетэнцыі Мінгарсавета адносяцца зацвярджэнне праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця, бюджэту Мінска і справаздач аб іх выкананні; устанаўленне мясцовых падаткаў і збораў; вызначэнне парадку кіравання і распараджэння камунальнай уласнасцю; назначэнне мясцовых рэферэндумаў. Мінгарсавет зацвярджае кандыдатуру старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, які назначаецца Прэзідэнтам Беларусі, і выбірае 8 членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ад горада Мінска.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі