3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўзровень павагі і даверу да дзяржсімвалаў заўсёды быў высокі, заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі на пасяджэнні Рэспубліканскага міжведамаснага каардынацыйнага савета па патрыятычным выхаванні насельніцтва па тэме "Фарміраванне павагі да дзяржаўных сімвалаў" у Нацыянальнай бібліятэцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Канстытуцыя Беларусі гаворыць аб тым, што сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. У нашу Канстытуцыю таксама былі ўнесены змяненні ў частцы паважлівага стаўлення да дзяржаўнай сімволікі. Хто б ні знаходзіўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь - павінен паважліва да яе ставіцца. І сённяшні каардынацыйны рэспубліканскі савет будзе разглядаць пытанні фарміравання паважлівага стаўлення да дзяржаўнай сімволікі ў рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Гэта вельмі важны момант", - сказаў Ігар Луцкі.
"Ёсць пэўныя моманты, якія мы павінны абмеркаваць, - і арганізацыйна-прававыя, і ідэалагічнага характару. Нам трэба рухацца далей. Мы павінны разумець, што нельга спыняцца на гэтым шляху. Як толькі ты аслабіш хватку, адразу ж могуць узнікаць якія-небудзь праблемы", - адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
"Павага да нашай сімволікі закладваецца з самага дзяцінства: у сям'і, ва ўстановах адукацыі. Сёння будуць выступаць па гэтых тэмах прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый, органаў дзяржаўнага кіравання. Мы разлічваем на канструктыўную размову. І гэта размова павінна прынесці рэальны практычны вынік, каб мы і далей любілі, шанавалі, паважалі і ганарыліся нашай сімволікай", - дапоўніў Ігар Луцкі.-0-