Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 чэрвеня 2021, 14:21

Луцкі: моладзь павінна быць у авангардзе грамадства

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моладзь павінна быць у авангардзе грамадства, заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі. Ён прымае ўдзел у IX Пленуме Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Моладзь заўсёды павінна сябе праяўляць. Мы проста хочам надаць нейкі імпульс маладзёжнаму руху. Хутка мы будзем адзначаць Дзень моладзі, плануем правесці Тыдзень моладзі. Вядома, самае галоўнае - патрыятычнае, маральнае, духоўнае выхаванне моладзі, здаровы лад жыцця. Моладзь павінна быць у авангардзе. Для нас важны маладзёжныя актывісты. Яны не павінны адседжвацца недзе ўбаку, а быць у грамадстве, выносіць грамадству пазіцыю моладзі, - сказаў Ігар Луцкі. - Моладзь - гэта нейкія хутчэй нефармальныя стасункі, таму мы не хацелі б гэта ўсё зарэгуляваць. Моладзь павінна думаць і гаварыць свабодна. Думаць аб перспектывах развіцця краіны, яе незалежнасці і суверэнітэце, таму што заўтра будучыню Радзімы будаваць маладым".

Паводле яго слоў, у кожнай эпохі свой густ. "Цяпер крыху мяняецца фармат узаемадзеяння. Раней мы больш былі поплеч. Цяпер больш узаемадзейнічаем з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій. Гэта ў сваю чаргу накладае пэўны адбітак на нашы паводзіны, ментальнасць, таму цяперашняму пакаленню моладзі не трэба ад гэтага адмаўляцца, - адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. - Я лічу, што час прыкладна заўсёды адны і тыя патрабаванні да людзей прад'яўляе - быць сумленнымі, прыстойнымі і справядлівымі. Зыходзячы з гэтых базавых прынцыпаў і трэба будаваць сваю работу, у тым ліку і цяперашняй моладзі".

Цэнтральная падзея пленума - абмеркаванне праекта стратэгіі развіцця маладзёжнай арганізацыі на 2021-2025 гады. Фармат правядзення - афлайн з анлайн-падключэннем са студый тэрытарыяльных камітэтаў БРСМ.

Цэнтральны камітэт з'яўляецца кіруючым органам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі паміж з'ездамі, які калегіяльна прымае рашэнні на пленумах ЦК БРСМ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі