Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 студзеня 2022, 11:45

Луцкі аб Канстытуцыі: нам пад сілу зрабіць так, каб грамадства развівалася без узрушэнняў

11 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Нам пад сілу зрабіць так, каб грамадства развівалася без узрушэнняў, каб мір і спакой панавалі ў Беларусі. Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі перад сустрэчай з актывам Гомельскай вобласці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Луцкі падкрэсліў, што Канстытуцыя была і застаецца Асноўным законам, гарантам незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Пры гэтым грамадства імкліва развіваецца. "Аднак у сувязі з трансфармацыямі ў грамадстве трэба мадэрнізаваць і Асноўны закон", - адзначыў ён.

Канстытуцыйныя навелы дэталёва прапрацаваны на працягу некалькіх месяцаў на розных узроўнях. Новыя палажэнні вынесены на абмеркаванне. "Цяпер усе разам мы выпрацоўваем канчатковыя падыходы, выходзім на фінішную прамую. Наша насельніцтва дастаткова актыўна ўключылася ў абмеркаванне. Новыя палажэнні аналізуюцца, агучваюцца прапановы па ўдасканаленні Асноўнага закона: што замяніць, што дабавіць. І ў хуткім часе Канстытуцыя будзе вынесена на рэферэндум. Гэта актуальна і ў сувязі з геапалітычнай абстаноўкай у свеце. У нашых інтарэсах і нам пад сілу зрабіць так, каб грамадства развівалася без узрушэнняў, каб мір і спакой панавалі ў нашай Беларусі", - акцэнтаваў Ігар Луцкі.

Да абмеркавання абноўленай рэдакцыі Канстытуцыі падключыўся актыў Гомельскай вобласці. Гэта ініцыятыўныя кіраўнікі, спецыялісты таксама праводзяць тэматычныя сустрэчы на месцах. Усе прапановы па ўдасканаленні Асноўнага закона акумулююцца і вывучаюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі