Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2020, 20:00

Лушч: заходнія суседзі Беларусі хочуць аднаго - жыць побач са слабай і кіруемай краінай

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заходнія суседзі Беларусі хочуць аднаго - жыць побач са слабай і кіруемай краінай. Такое меркаванне ў праграме "Аб'ектыўна" на тэлеканале АНТ выказаў сустаршыня грамадзянскай ініцыятывы "Саюз" Сяргей Лушч, паведамляе БЕЛТА.

"Мне здаецца, што нашы суседзі хочуць аднаго - жыць побач са слабай Беларуссю, абсалютна падпарадкаванай і кіруемай", - сказаў Сяргей Лушч. На яго думку, беларускі бок часта вымушаны рэагаваць на розныя выклікі, аднак яму трэба ініцыятыўна заяўляць аб сваіх правах.

Незалежны ваенны эксперт Аляксандр Паўлоўскі ў сваю чаргу заявіў, што супраць Беларусі ідзе "адкрытая інфармацыйная вайна". "У чым наша праблема? Будзем шчырымі: мы не зусім былі гатовы да такой інфармацыйнай вайны. У многіх дзяржавах створаны штатныя структуры, якія займаюцца і інфармацыйна-псіхалагічнай вайной, і інфармацыйна-кібернетычнай. На жаль, нашых суседзяў не вельмі цікавіць, што ў нас у канчатковым выніку адбудзецца. Іх цікавіць, з кім будзе Беларусь і як яны змогуць кіраваць сваёй сітуацыяй, у тым ліку ўплываючы на нас", - перакананы эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі