ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 мая 2023, 09:13

Лук'яновіч: ЗРК С-400 - сур'ёзны аргумент для забеспячэння бяспекі нашай краіны

Фота  "Ваяр"
Фота "Ваяр"

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваеннаслужачыя войскаў проціпаветранай абароны не па чутках ведаюць цану бяспецы. Аб гэтым заявіў ваенным журналістам камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўнік Андрэй Лук'яновіч у час прыбыцця 28 мая зенітнага ракетнага комплексу С-400 у Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

"Для Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны 28 мая знакавы дзень. Мы сустракаем чарговае наша падраздзяленне зенітных ракетных войскаў, узброенае сучаснымі зенітнымі ракетнымі комплексамі С-400, якое прыбыло з палігона Расійскай Федэрацыі, - сказаў Андрэй Лук'яновіч. - Як адзначыў галоўнакамандуючы, у Год міру і стварэння, у няпростай ваенна-палітычнай абстаноўцы, у якой мы цяпер апынуліся, ваеннаслужачыя нашага віду Узброеных Сіл - сапраўдныя абаронцы беларускага неба, яны не па чутках ведаюць цану бяспецы. Прэзідэнт вельмі шмат удзяляе ўвагі абараназдольнасці паветраных рубяжоў. Ідзе планавае перааснашчэнне на новыя ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі нашага віду Узброеных Сіл".

У адпаведнасці з планам будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй мы атрымліваем сучасныя ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. "Нашы спецыялісты, нашы баявыя разлікі на палігоне Расійскай Федэрацыі выканалі ўсе пастаўленыя задачы па абучэнні, удасканаленні, баявым прымяненні зенітнага ракетнага комплексу С-400", - адзначыў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны.

Зенітны ракетны комплекс С-400 - сур'ёзны аргумент для гарантавання бяспекі нашай краіны і мірнай працы нашых грамадзян, падкрэсліў Андрэй Лук'яновіч. "Чаму менавіта С-400? На сённяшні дзень гэта самы сучасны зенітны ракетны комплекс, здольны паражаць усю наменклатуру паветраных цэлей - сродкі паветранага нападзення, у тым ліку якія ляцяць па балістычных траекторыях з далёкасцю да 400 км. Высокія характарыстыкі, тактыка-тэхнічныя даныя комплексу, падрыхтаваныя баявыя разлікі - гэта сур'ёзны аргумент для гарантавання бяспекі нашай краіны і мірнай працы нашых грамадзян, - дадаў ён. - Дзякуючы планавай і сістэмнай рабоце па пераўзбраенні і перааснашчэнні мы заўсёды маем высокія паказчыкі прафесіяналізму ваеннаслужачых войскаў проціпаветранай абароны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі